Вітаю вас істава, мае загарэлыя сябры! Ужо што-што, а сёлета было спякотна. Клімат нас ня тое, каб парадаваў, ён проста давёў да шаленства. Кагосьці – добрага, кагосці – злога.
Гэта была асноўная навіна лета. У нас спёка пад 40 і азёры, у Маскве і Расіі – смог, дым і пекла. Польшчу, наадварот, двойчы змыла. Тая ж гісторыя ў Пакістане. Мясцовыя тубыльцы атрымоўваюць дапамогу з усяго свету, але ўсё роўна не хапае. Можа мы праляцелі міма 12-гадовага цыклу сонечнай актыўнасці ці Эль-Ніньо разшаліўся?
13 верасня ў эфір інтэрнэт-канала Ару-ТБ (www.aru.tv) выходзіць першая сэрыя мультфільма «Аграгарадок», гумарыстычнага сэрыялу аб Беларусі і для Беларусі. «Аграгарадок» – гэта не сатыра і не крытыка дзяржаўнай рэформы сельскай гаспадаркі, а запрашэньне зірнуць на сучасную беларускую вёску з гумарам і сымпатыяй.
Да канца году гледачы Ару-ТБ змогуць убачыць 5 сэрыяў «Аграгарадка». Затым сцэнарысты на аснове рэйтынгаў і рэакцый аўдыторыі прымуць рашэньне аб далейшым лёсе праекту.