Skip to main content

Уваход для карыстальнікаў

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

Навігацыя

Фотаконкурс «Беларусь шматлікіх культураў»

Для каго: вучні старэйшых класаў і студэнты

Фінансавыя ўмовы: экскурсія ў Брусель
Дэдлайн: 30/09/2010

Працягваецца фотаконкурс "Беларусь шматлікіх культураў" адрасаваны вучням старэйшых класаў і студэнтам. Ідэя конкурсу - пазнёміцца з беларускаю культураю з дапамогаю фатаграфіі. Тэлеканал "Белсат" заахвочвае удзельнікаў конкурсу на сваіх здымках прадставіць рэлігійныя і гістарычныя помнікі, абарончыя збудаванні, замкі і палацы. Пераможца конкурсу паедзе на экскурсію ў Брусэль. Конкурс адбываецца пры падтрыманні тэлеканалу "Белсат" і Цэнтру Культуры Катовіцэ імя Крыстыны Бохэнэк.

Правілы фотаконкурсу

І. Агульная інфармацыя пра конкурс

1. Арганізатарам конкурсу ёсць дэпутат Еўрапарламенту, доктар Марэк Мігальскі.

2. Фотапрацы мусяць адлюстроўваць помнікі рэлігійнага, гістарычнага, абароннага дойлідства (замкі і палацы) і г. д.

3. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні старэйшых класаў і студэнты.

ІІ. Патрабаванні да конкурсных працаў

1. Кожны аўтар можа прыслаць ад 3 да 5 фотаздымкаў.

2. Тэхніка выканання працаў – адвольная.

3. Працы прымаюцца толькі па электроннай пошце.

4. Працы маюць быць у фармаце JPG памерам мін. 1200Х1600 пікселяў у файлах, не большых за 1 МВ. Іх належыць прыслаць па адрасе: [email protected] у выглядзе файлаў, далучаных да электроннага ліста.

5. Фатаграфіі з якімі-кольвек знакамі або лічбамі (напрыклад, датамі) дыскваліфікуюцца.

6. У электронным лісце трэба пазначыць:

- назву працы,

- імя і прозвішча аўтара,

- адрас аўтара,

- кантактны тэлефон,

- каментар да фотаздымку,

- назву сфатаграфаванага аб'екту,

- месца, дзе выконвалася фатаграфія,

- дэкларацыю аб наяўнасці аўтарскіх правоў на здымкі і згоду на апрацоўванне персанальных звестак, згодна з дадаткам да гэтых Правілаў.

7. Прысланыя файлы не будуць вяртацца. Фотаздымкі, з моманту іх атрымання, робяцца ўласнасцю арганізатараў, да якіх пераходзяць маёмасныя аўтарскія правы на прысланыя працы.

ІІІ. Выкарыстанне конкурсных працаў

1. Найлепшыя працы пакажуць медыі.

2. Удзел у конкурсе раўназначны бясплатнай перадачы права на бясплатнае выкарыстанне працаў (згодна з дзейсным заканадаўствам) у друку без абмежавання колькасці публікацыяў і без абмежавання накладу, на распаўсюджанне ў інтэрнэце ды ў іншых формах, у якіх працы можа выкарыстоўваць офіс еўрадэпутата.

3. Дасыланне працаў на конкурс раўназначнае згодзе на ўмовы конкурсу і Правілы, канчатковая інтэрпрэтацыя якіх належыць да паўнамоцтваў конкурснага журы. Скаргі не будуць разглядацца.

4. Арганізатар захоўвае за сабою права перапыніць або адмяніць конкурс.

5. Удзел у конкурсе раўнасільны згодзе ўдзельнікаў конкурсу на апрацоўванне арганізатарам іхных персанальных звестак у межах конкурсу і ў маркетынгавых мэтах арганізатара (згодна з дзейсным заканадаўствам). Удзельнікі конкурсу пацвярджаюць сваю згоду, прысылаючы арганізатару дэкларацыю, далучаную да Правілаў.

ІV. Тэрміны і журы

1. Конкурсныя фотапрацы прымаюцца з 1 ліпеня 2010 г. да 30 верасня 2010 г.

2. Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца 16 верасня 2010 г.

3. Вернісаж конкурсных працаў пройдзе ў кастрычніку ў Верхнесілезскім цэнтры культуры ў горадзе Катавіцэ.

4. Склад журы:

- Агнешка Рамашэўская-Гузы – тэлежурналістка, дырэктарка “Белсат TV”;

- Марэк Каміньскі – палярнік, падарожнік, мараплавец, пісьменнік, фатограф, прадпрымальнік;

- Мацей Стаберскі – фотамастак, чалец Саюзу польскіх фотамастакоў.

5. Фотапрацы будзе ацэньваць журы, прызначае арганізатарам. Рашэнні журы не падлягаюць абскарджанню.

6. Усе лаўрэаты конкурсу атрымаюць паведамленне пра вердыкт журы.

V. Узнагароды і адзнакі

1. Узнагародаю за перамогу ў конкурсе будзе экскурсія ў Брусель.

Паводле сайту тэлеканала Белсат

http://adukacyja.info/

Premium Drupal Themes by Adaptivethemes