

Калі Вы хочаце
рэгулярна атрымліваць
MAkAsIN, калі ласка
паведамляйце нам на
hazeta@gmail.com

Доўгачаканы трэці фестываль сярэднявечнай культуры “Рубон”, што адбыўся ў Полацку на мінулых выходных 12-13 чэрвеня заняў свае пачэснае месца ў шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 1148-годдзя Полацка. На працягу двух дзен жыхары і госці горада апынуліся ў сапраўдным сярэднявеччы – рыцары, прыгожыя дзяўчаты і хлопцы ў сярэднявечных строях нібыта перанесліся ў XXI стагоддзе з сівой мінуўшчыны.
На старой пляцоўцы з новымі і старымі сябрамі.
Каля трох соцень удзельнікаў з больш чым дваццаці клубаў гістарычнай рэканструкцыі дапамаглі адчуць гасьцям свята сапраўдную атмасферу сярэднявечнага Полацка. Дапамагала гэтаму і тое, што селета фэст таксама праходзіў ля сцен старажытнай Полацкай Сафіі. На пляцоўцы перад ёй вырас невялікі драўляны замак. Арганізатары вырашылі не разносіць пляцоўкі далека, каб гледачы і турысты маглі хутка перасоўвацца паміж імі ў пошуках найбольш цікавага відовішча. А ўжо ў пятніцу свае шатры і наметы раскінуў рыцарскі стан, дзе зажылі сваім неверагодным сярэднявечным жыццем вікінгі і манголы, лучнікі і латнікі, простыя драбы і выкталцоныя рыцары, прыгожыя дамы ў раманскіх і гатычных сукнях і простыя гараджанкі гатавалі ежу сваім мужным ваярам. На працягу двух фестывальных дзен лязгала зброя, грала сярэднявечная музыка, і спрабавалі свае сілы ў турнірах і бугуртах лучнікі і ваяры.
“Лучнікі – гэта нешта магічнае”.
Гэткія словы я пачуў у натоўпе гледачоў ад маладзенькай прыгажуні, якая захоплена назірала за спаборніцтвам лучнікаў. А паглядзець сапраўды было на што. Больш за 2 дзесяткі чалавек селета ўзяла ўдзел у турніры лучнікаў, які праходзіў па складанай сістэме. Спачатку ўдзельнікі стралялі з 25 метраў, набіраючы балы, потым спаборніцтва ўскладнілася стральбой па маятніку, “яблыку” і стрэламі з большых дыстанцый. Ну, а шасцера фіналістаў аспрэчвалі права стаць першым на адлегласці 45 метраў, з якой больш дакладна паклаў свае стрэлы ў цэнтар мішэні Пан Хорст з Мінскага стралковага клуба лучнікаў. Кожны жадаючы мог пастраляць з лука, каб адчуць магію гэтай дзеі – бярэш стралу, накладваеш на цеціву, плаўна, але моцна нацягваеш лук, на палову секунды затрымліваеш подых, каб пацэліць у мішэнь і адпускаеш пальцы, і вось твая страла дрыжыць, уваткнуўшыся зусім не там, куды цэліў. Патрапіць з першага раза амаль немагчыма, а трапнасць дасягаецаа не адным дзесяткам трэніровак.
Лепшыя з лепшых.
Адной з самых відовішчных частак фестываля сталі рыцарскія турніры. Для тых ваяроў, якія займаліся рэканструкцыяй ранняга сярэднявечча, эпохай славян і вікінгаў адбылося так званае “Ратнае кола”. Праходзіла яно па алімпійскай сістэме: выйграў двабой – перайшоў у наступнае кола, прайграў – ідзі да гледачоў і назірай як твае калегі бадзера мнуць бакі адно адному. Селета пераможцам у “Ратным Коле” стаў госць з Польшчы Марамір, які наведаў “Рубон” у складзе менскага клуба “Труварынг”.
У наступным турніры высветліць лепшага з лепшых мусілі цяжкія латнікі цалкам закаваныя ў сталевыя латы. І пачаўся турнір, у якім прынялі ўдзел больш за 20 цяжкаўзброеных рыцыраў з розных клубаў Беларусі. Удзельнікі падзяліліся на групы і высвятлялі найбольш моцных і ўдалых ваяроў. У выніку лепшым з лепшых стаў мінскі рыцар Пан Ціхамір.
Патаньчым і заспяваем
Сапраўды цікавым фестываль рабілі ня толькі мужныя рыцары. Добрую палову дня турыстаў і палачан, што завіталі на сьвята весяліў, вучыў гуляць ў беларускія традыцыйныя гульні і таньчыць народныя танцы гісторыка-культурны клуб “Княжыч” з Наваполацку. А вечарам у суботу хлопцы і дзяўчаты з “Княжыча ” зладзілі такія “зажыгальныя” танцы ў рыцарскім лагеры, што мужныя ваяры і іх дзяўчаты проста мокрымі выходзілі пасля 10 хвілін “Ойры”.
Усе на бугурт!
Бліжэй да вечара рыцары зладзілі сваю ўлюбеную забаву – бугурты. Прасцей кажучы, бойка “сценка на сценку”. Ва ўсе часы рыцары, каб не згубіць баявых навыкаў, практыкаваліся ў ваярскім майстэрстве – трэніраваліся ў фехтаванні, барацьбе, і ладзілі невялікія імітацыі вялікіх баеў, падзяліўшыся на дзве ці болей партыі. Менавіта так і з’явіліся бугурты – самая любімая рыцарская забава, якая адрозніваецца ад сапраўднай вайны толькі затупленай зброяй і больш асцярожным стаўленнем да суперніка. Селета ў бугурце прыняло ўдзел больш за пяць дзесяткаў ваяроў, якія праверылі свае майстэрства ў некалькіх імправізаваных бойках.
Спачатку латнікі сышліся камандамі 5Х5, высвятляючы, які клуб найбольш валодае не толькі індывідуальным майстэрствам фехтавання, але і тактычным узаемадзеяннем у камандзе. У выніку на пешым і другім месцы апынуліся хлопцы са зборнай каманды Беларусі па гістарычным фехтаванні.
Трохі пазней на пляцоўцы перад Сафійскім Саборам адбыліся масавыя бугурты, дзе зборная каманда Беларусі па гістарычным фехтаванні зноў даказала свае майстэрства, двойчы атрымаўшы перамогу над супернікамі.
“Выпрабаванне агнем”.
Але самы цікавы сюрпрыз арганізатары прытрымалі на вечар, калі ўдзельнікі полацкага клуба “Полацкі звяз” прэзентавалі гледачам сваю новую пластычную тэатралізаваную патанову “Выпрабаванне агнем”. Падзеі спектакля распавядалі аб часах станаўлення дзяржаўнасці часоў князя Міндоўга, які аб’яднаў малыя княствы і стварыў першую беларускую дзяржаву. Затаіўшы подых гледачы назіралі за падзеямі тых часоў у інтэрпрэтацыі таленавітых хлопцаў і дзяўчат з “Полацкага звяза”, а элементы фаер-шоў, якія былі ўвасоблены ў пастаноўцы проста зачаравалі ўсіх вогненнай прыгажосцю.
Непрыступны полацкі замак.
Наступным ранкам адбылася кульмінацыйная падзея – тэатралізаваны штурм полацкага замку, які паўстаў на пляцоўцы побач са старажытнай полацкай Сафіяй. У бойцы сыйшліся лепшыя з лепшых, падарыўшы гледачам незабывальнае сярэднявечнае шоў з бойкамі, стрэламі лучнікаў, штурмам замку.
Пасля, стомленыя , але задаволеныя ўдзельнікі штурму, пастроіліся перад гледачамі, якія сустрэлі і абаронцаў замка, і штурмуючых аглушальнымі апладысментамі.
Хто не танчыць – той Лось
Яшчэ адным падарункам для гараджан, гасцей і ўдзельнікаў “Рубона” стаў канцэрт вядомага гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса”. “Мы ў шосты раз завіталі ў Полацк і трэці раз граем на фэсце “Рубон”. Селетні фестываль больш масштабны, гэта адразу кідаецца ў вочы – заўважае лідар гурта Зьміцер Сасноўскі. – Нам вельмі прыемна што сцэна селета зноў стаіць пад сценамі Сафіі, гэта вельмі сімвалічна.”
Рубон – бывай, да наступнага года!
Усе добрае рана ці позна сканчваецца, скончыўся і трэці фестываль сярэднявечнай культуры “Рубон”. У гэтым годзе ў фестывальнай скарбонцы больш за 300 удзельнікаў з усіх бакоў Беларусі і блізкага замежжа. На два дні Полацак апынуўся ў сапраўдным сярэднявеччы, парадаваўшы і сваіх жыхароў, і ўдзельнікаў, і гасцей горада. Турніры, бугурты, канцэрты, штурм замку – усе гэта стала больш прыгожым, відовішчным, рэалістычным і масштабным. Селета, у год 600-годдзя Грунвальда, “Рубон” стаў адным з самых буйных і прыгожых фэстаў сярэднявечнай культуры ў Беларусі.
Ад’язджаючы, удзельнікі рыцарскіх клубаў казалі – як добра было б вярнуцца ў Полацак праз год, у наступным маі, калі над месцам, дзе Палата зліваецца з Дзвіной зноў паляціць старажытны покліч полацкага ваярства – Рубон!
Сяржук Стахоўскі
Фота С. Балай і В. Вяршыцкая
Comments
asics running shoe
November 26, 2010 аўтар: Чытыч, 1 год 10 тыдняў ago
Comment: 699
onitsuka tiger california 78
women's asics
asic gel stratus
tokidoki onitsuka tiger shoes
onitsuka tiger by asics ultimate 81
women's asics shoes
asics onitsuka tiger ultimate 81
asics gel kinsei 2
Onitsuka Tiger Mini Cooper
asics gel kinsei
onitsuka tiger ultimate 81
asics onitsuka tiger
asics onitsuka tiger sneakers
onitsuka mexico 66 deluxe
onitsuka tiger ultimate
onitsuka tiger mexico baja
Onitsuka Tiger Mini Cooper
asics shoes for women
onitsuka tiger ultimate 81
onitsuka tiger mexico 66 baja
asics gel kinsei
asics gel stratus 2.1
asics onitsuka tiger ultimate
Asics Whizzer Lo
wholesalenflstore
November 22, 2010 аўтар: Чытыч, 1 год 10 тыдняў ago
Comment: 641
Do you what kinds of the match is the most interesting and exciting? You may be surely to say it is wholesale nfl jerseys match. NFL, which is named National Football League, has 32 teams. As the most famous professional NFL American Football League, it has the most fans in America. Nowadays football has become the world famous sport item. There are a lot of football fans all over the world.wholesale authentic nfl jerseys Whether the match or the fans are all crazy, they are cheer for the excellent and splendid match. We can learn more from the team.In order to meet the fans’ demand,discount nfl jerseys our shop provides different kinds of the authentic cheap nfl jerseys. From here, you can choose any kinds of the jerseys. We also provide different sizes and colors to satisfy you. Watching the match is wonderful but adding the NFL jerseys is more interesting. You can image you are play with the teams in the match. In all, it is hard to use the word to express our joy. Only you take part in it, you can know that feeling. Moreover, the high quality of the nfl throwback jerseys we provide for you.Our main advantage: superior quality and no Mini order. With rich experience in dealing with all kinds of NFL jerseys, most of our products have no minimum order requirements: both large and small orders are welcome, so you can retail products at wholesale prices!authentic nfl jerseys We are the professional wholesale NFL Jerseys. However, if wholesalers purchase bigger, then can enjoy even larger discounts! Browse our websites, a huge range of products with cheap price but high quality are waiting for you!
hellosupra
November 17, 2010 аўтар: Чытыч, 1 год 11 тыдняў ago
Comment: 523
As many people know, supra shoes, have a high reputation in the world now. supra footwear, and supra skytop become more and more popular. skytop is well known by his best quality of the supra muska skytop,. However, not only the supra shoes sale, but also the supra skytop sale, and supra vaider, are the best athletic shoes. In our daily life, we always look for pair shoes which make us relax when we are running on the way. They are the best partners for people who like sports very much.
www.helloairmax.com
November 10, 2010 аўтар: Чытыч, 1 год 12 тыдняў ago
Comment: 466
Nike Air Max 95
Air Max 95
Air Max 95 Shoes
Nike Air Max TN
Air Max TN
Air Max TN Shoes
Nike Air Max LTD
Nike Air Max 87
Air Max 87