Skip to main content

Уваход для карыстальнікаў

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

Навігацыя

Калі Вы хочаце
рэгулярна атрымліваць
MAkAsIN, калі ласка
паведамляйце нам на
hazeta@gmail.com

Алесь Аркуш


Нарадзіўся ў горадзе вялікіх амбіцыяў – Жодыне. Дакладней у мястэчку, якому лёсіла вырабляць самыя вялікія аўтамабілі ў Эўропе. У семь гадоў пачаў хадзіць у дзіцячую бібліятэку, што месьцілася ў вялікай драўлянай хаце. Раней у ёй жыў мясцовы поп, а побач стаяла царква, якую зьнесьлі неўзабаве пасьля майго зьяўленьня на сьвет. Менавіта ў гэтай хаце ў 1960 годзе й быў я таемна ахрышчаны.
Вучоба ў элітарным наргасе мяне пераканала, што быць бухгалтарам, эканамістам або нават банкірам – сьмяротная нуда.

У 24 гады ўзяў літаратурны псэўданім Алесь Аркуш.
У 27 гадоў з’ехаў на Полаччыну.
У 28 гадоў ажаніўся, стаў журналістам, выдаў сваю першую кнігу, займеў сына.
У 29 гадоў пачаў займацца ўласнай выдавецкай дзейнасьцю, заснаваў альманах “Ксэракс Беларускі”.
У 33 гады патрапіў у галоўную анталёгію беларускай паэзіі, стварыў Таварыства Вольных Літаратараў і выдавецкую суполку “Полацкае ляда”, стаў выдаўцом альманаха “Калосьсе” і старшынём арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”.
У 36 гадоў патрапіў у галоўную энцыкляпэдыю краіны.
У 42 гады напісаў словы да гімна горада Полацка.

АБЛОКІ

Я за аблокамі сачыў
І кожнаму даваў найменьне.
Цьвяліў вятрыска далячынь -
Імёнаў паскараў зьнікненьне.

Аблокаў большасьць найхутчэй
Зьнікала ў мройве далягляду.
Як несла іх далоў з вачэй!
Як гнаў вятрыска іх зацята!

Імёны нішчыў ён, але
У небе ўбачыў я аблокі.
І як вятрыска ні шалеў,
Яны трымалі дух высокі.

АДБІТКІ

Люстэрка трымае да ночы адбіткі:
Рахманыя, ветлыя, хіжыя твары.
І маюць яны, нават самы някідкі,
Імёны свае, як расьліны ў гербарыі.

А ноччу адбіткі пакінуць люстэрка,
Пасыплюцца долу - заб'юцца ўтрапёна,
Як соліды важкія з бомкай манеркі, -
І профілі згубяць дазваньня імёны.

СІВЫЯ ЛІСТЫ

Гэта роспач пісала, не я,
Гэты ліст напаўзмрочнай парою.
Гэта вецер віхурнага дня
Ліст прыбіў да магілы героя.

Хто яму прачытаў гэты ліст?
І няўжо тыя словы кранулі?
Бо ён жыў невядома калі,
Ў час далёкі: між дзідай і куляй.

Бо сплыло столькі рознай вады,
Неспакойна і сёньня герою...
Мне прыходзяць сівыя лісты,
Ды атрамант бярэцца крывёю.

Я САМ УБЫЧЫЎ

Не пазычай мне сваіх воч,
Я сам убачыў, не дзіця,
Сусьветаў бездань - калі ноч,
А калі дзень - мяжу жыцьця.

Яшчэ я ўбачыў птушкі сьлед,
Што на шляхох вятроў, аблок,
І як займаецца сусьвет,
Дзе панаваў мярцьвячы змрок.

І цуды дробныя - наўзбоч,
Не патрабуюць адкрыцьця.
Не пазычай мне сваіх воч,
Я сам убачыў, не дзіця.

ЗЛАЧЫННАЯ КРОПКА

Паставілі гіцалі кропку
Пасьля незавершаных спраў,
Падсунулі шчасьця падробку -
А Бог нас усіх пакараў.

І дзён засталося нямнога -
Ўжо золак гадуе агні.
А гіцалі просяць у Бога
Яшчэ тры апошніх рублі.

* * *

Над балотам захад сонца.
Пасярод, нібыта рана,
Багны дрогкае вакенца
Чырванее. За парканам
З трысьнягу, аеру, хлуду
Цішыня - як погляд Бога,
Быццам там чакаюць цудаў,
Ці даўно няма нікога.

ВАЛАЦУГА

Валацуга хаваецца ў нетры,
Зашываецца ў самы гушчар:
Не хапае для волі паветра,
Не хапае прастору для хмар.

Страшна там - на раўнюсенькім полі.
А які Валацуга бяз волі?

Comments

hellosupra

November 17, 2010 аўтар: Чытыч, 1 год 11 тыдняў ago
Comment: 544

As many people know, supra shoes, have a high reputation in the world now. supra footwear, and supra skytop become more and more popular. skytop is well known by his best quality of the supra muska skytop,. However, not only the supra shoes sale, but also the supra skytop sale, and supra vaider, are the best athletic shoes. In our daily life, we always look for pair shoes which make us relax when we are running on the way. They are the best partners for people who like sports very much.

Premium Drupal Themes by Adaptivethemes