Skip to main content

Уваход для карыстальнікаў

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

Навігацыя

Калі Вы хочаце
рэгулярна атрымліваць
MAkAsIN, калі ласка
паведамляйце нам на
hazeta@gmail.com

12 траўня прэзентацыя кнігі "Хронікі Беларусі"

12 траўня (мая) ў 17.00 у бібліятэцы ім.Я.Коласа (Наваполацк) адбудзецца арганізаваная суполкай "Рубон" ТБМ прэзентацыя кнігі "Хронікі Беларусі" і творчая сустрэча з яе рэдактарам Васілем Вароніным. 

"Кніга, якую рэдакцыя аддае ў рукі чытача, утрымлівае практычна ўсе вядомыя на сённяшні дзень беларуска-літоўскія летапісы. Яе змест укладзены на базе 32-га і 35-га тамоў Поўнага збору рускіх летапісаў і забяспечаны прадмовай, якую напісаў да іх Мікола Улашчык. У Дадатках змешчаны ўрыўкі з Іпацьеўскага, Наўгародскага, Пскоўскагапершага, Пскоўскага другога, Пскоўскага трэцяга, Цвярскога летапісаў і Рагожскага летапісца, якія істотна дапаўняюць, а часам падаюць у зусім іншым святле тыя ці іншыя падзеі, адлюстраваныя ў летапісах айчыннага паходжання. Шмат у іх звестак, якія зусім адсутнічаюць у нашых летапісах." (Урывак з прадмовы да выдання Васіля Вароніна)  На сустрэчы можна будзе набыць гэтую і іншыя гістарычныя кнігі выдавецтва ARCHE.

Premium Drupal Themes by Adaptivethemes