Skip to main content

Уваход для карыстальнікаў

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

Навігацыя

Калі Вы хочаце
рэгулярна атрымліваць
MAkAsIN, калі ласка
паведамляйце нам на
hazeta@gmail.com

Югася Каляда


Юга́ся Каляда́ (сапраўднае імя Яўгенія Параашчанка) – беларуская пісьменьніца.

Нарадзілася 10 лютага 1981 ў Гомелі. Скончыла гістфак Беларускага дзяржаўнага педагічнага універсітэту. Навучалася на юрфаку інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва. Піша прозу, закладаючы ў яе ладны кавалак правакацый.

У 2004 годзе стала адной зь пераможцаў конкурсу маладых літаратараў імя Пэтраркі, які ладзіўся Беларускім ПЭН-цэнтрам. У 2005 годзе выйшла першая кніжка ейнай прозы «Галоўная памылка Афанасія», якую філёзаф Ігар Бабкоў назваў «самым скандальным і кантравэрсійным літаратурным дэбютам дзесяцігодзьдзя».

Творы Югасі Каляды выразна эгацэнтрычныя. Аўтабіяграфічныя пасажы пісьменьніца шчыльна пераплятае з ірэальнасьцю сноў, фантазіяў ды канспэктаў ненапісаных раманаў. У пачатку 2007 году «Галоўная памылка Афанасія» зьявілася ў перакладзе на польскую мову. Кніга атрымала назву «Traktor».

СІНДРОМ РАПТОЎНАЙ СЬМЕРЦІ

Сюжэтны тупік; незажыўлены шнар,
якога з аблічча ня зьдзерці;
тады рэжысэр выпраўляе сцэнар
сіндромам раптоўнае сьмерці.

Закінуты сквер як балотны аер.
Чужы лістападаўскі горад
маршрутам нязнаным выводзіць яе
пад вокны каханкі ягонай.

Ні злосьці, ні рэўнасьці ашалелай -
спроба пазбавіцца болю,
спатоліць тугу незнаёмых, але
адной аб'яднаных любоўю.

А той, - ліхтароў мірганулі агні, -
сюжэтам прыбраны далёка, -
пачуць іх ня можа, убачыць ані
праз даўкую вату аблокаў.

РАНІЦА

Ашчадна сьвеціцца вакно
калі прачнуцца да відна
як чорна-белае кіно
бязгучнае:
сьпіны сьцяна,

раскрытай даланёй рука,
рэльеф западзінаў вачэй,
пакуль сутонная рака
канапы рэчышчам цячэ,

але брыняюць гарачэй,
касуюць манахром начы
нос,
губы,
ранішняя шчэць,
прышчэпка воспы на плячы.

НОВАЕ ЖЫЦЬЦЁ

Ня болей за ілюзію адчай,
нібыта лёс атручаны мінулым,
бо можна новае жыцьцё пачаць:
прайсьці да гаража дваром паснулым,

завесьці рухавік, прыбіўшы сон
аскомай распушчальнай кавы ў роце,
на трасе разагнацца да дзьвюхсот
і не круціць стырно на павароце.

***

Ноч праміне, і абвострыцца зранку
відаў энэргіі ліхаманка,
і разбурае зацішша груба
ад калатнечы малекулаў грукат.

Горад грукоча двароў трыбухою,
мокрай дарогаю, дахаў лускою,
негабляванымі дошкамі плотаў,
белымі шнарамі ад самалётаў,

чорнай слатою крутога замесу,
лесам за трасай; і бачны за лесам
горад, таксама захоплены гэтым
кровазваротам бяз сэнсу і мэты.

Розум адзіны дае табе фору
кроіць уласнай матэрыі форму,
Стыкс пераплысьці каналам абводным...

Штосьці трымае. Любоў, верагодна.

***

На першы пагляд гэты горад ня варты любові.
У цемры, разбаўленай ёлкім алеем ліхтарным
Люстрана тапырацца гмахі - абое рабое,
Дакучлівы вецер сябе прапануе затанна

І раптам шалее, мацнее, мяняе кірунак
І поўхай цябе выцінае ў прыпадку пяшчоты.
Няўцям даланёй прыкрываеш апёк-пацалунак
І ўдзячнасьць салёная вадка спаўзае па шчоках.

Comments

wholesalenflstore

November 22, 2010 аўтар: Чытыч, 1 год 10 тыдняў ago
Comment: 608

Do you what kinds of the match is the most interesting and exciting? You may be surely to say it is wholesale nfl jerseys match. NFL, which is named National Football League, has 32 teams. As the most famous professional NFL American Football League, it has the most fans in America. Nowadays football has become the world famous sport item. There are a lot of football fans all over the world.wholesale authentic nfl jerseys Whether the match or the fans are all crazy, they are cheer for the excellent and splendid match. We can learn more from the team.In order to meet the fans’ demand,discount nfl jerseys our shop provides different kinds of the authentic cheap nfl jerseys. From here, you can choose any kinds of the jerseys. We also provide different sizes and colors to satisfy you. Watching the match is wonderful but adding the NFL jerseys is more interesting. You can image you are play with the teams in the match. In all, it is hard to use the word to express our joy. Only you take part in it, you can know that feeling. Moreover, the high quality of the nfl throwback jerseys we provide for you.Our main advantage: superior quality and no Mini order. With rich experience in dealing with all kinds of NFL jerseys, most of our products have no minimum order requirements: both large and small orders are welcome, so you can retail products at wholesale prices!authentic nfl jerseys We are the professional wholesale NFL Jerseys. However, if wholesalers purchase bigger, then can enjoy even larger discounts! Browse our websites, a huge range of products with cheap price but high quality are waiting for you!

hellosupra

November 17, 2010 аўтар: Чытыч, 1 год 11 тыдняў ago
Comment: 497

As many people know, supra shoes, have a high reputation in the world now. supra footwear, and supra skytop become more and more popular. skytop is well known by his best quality of the supra muska skytop,. However, not only the supra shoes sale, but also the supra skytop sale, and supra vaider, are the best athletic shoes. In our daily life, we always look for pair shoes which make us relax when we are running on the way. They are the best partners for people who like sports very much.

www.helloairmax.com

November 10, 2010 аўтар: Чытыч, 1 год 12 тыдняў ago
Comment: 446

Югася опасносте!!1

May 23, 2010 аўтар: Чытыч, 1 год 36 тыдняў ago
Comment: 231

Я скончыла юрфак Інстытута парламэнтарызма і прадпрымальніцтва.

Premium Drupal Themes by Adaptivethemes