Skip to main content

Уваход для карыстальнікаў

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

Навігацыя

Калі Вы хочаце
рэгулярна атрымліваць
MAkAsIN, калі ласка
паведамляйце нам на
hazeta@gmail.com

Аб чым гавораць мужчыны

Здарылася дзіўная рэч, я схадзіў мала таго што на рускае кіно, але ў адзіны кінатыятр у нашым горадзе. Стан храма мастацтва ўражвае, паколькі там ня топяць, гледачам выдаюцца пенапластавыя падкладкі пад азадкі. Сядушкі месцамі выламаныя. На экране бачныя швы, якімі палатно экрана зроблена. І, або кінамеханік крыварукі і бабіны проста не паспяваў злучаць , або стан абсталявання і копіі фільма былі гаротнымі. Хто там казаў пра тупых і хамскіх амерыканераў? Нашы землячкі нармальна трындзяць па мабілах падчас кіно, п’юць прынесенае з сабой піва падчас фільма і харкаюць семкі на падлогу. І гэта свінства недапушчальна, кажу як мужчына.
 

Што датычыцца фільма, які быў добра разрэкламаваны на рускім тэлебачанні, то гэта, амаль ніяк не звязаная з папярэднімі працамі фармацыі “І”, гісторыя дарожных-прыгод чатырох старых сяброў. Прыгадаем, гэтыя маскоўскія комікі зрабілі спектаклі, а потым фільмы “Дзень выбараў” і “Дзень радыё” – густоўныя, разумныя, і смешныя – карацей, гэта павінны паглядзець кожны вясёлы, кемлівы інтылегент. Характэрнай рысай творчасці групы “І” з’яўляецца таксама і арыгінальнасць гэгаў і жартаў, гэта не унітазны гумарок, стэрыятыпныя штампы і не пераздымкі старых анекдотаў. Тэндэнцыю працягвае і іх трэці фільм.
“Аб чым гавораць мужчыны” прысвечаны адносінам паміж дарослымі мужчынамі і жанчынамі, а дакладней, думкам мужчын наконт гэтых сувязяў. У прынцыпе, сапраўды разумныя мужыкі-сябры так трындзяць паміж сабой, так часцяком адчуваюць жыцце ў шлюбе і адносінах. Чатыры тыпажы па рознаму бачаць свет, па рознаму складваліся іх адносіны з прадстаўніцамі прыгожай паловы чалавецтва. Кожны з іх мягка і востравумна падкалывае сяброў, марыць і узгадвае пра прыгожых жанчын і жыццёвыя сітуацыі. І, аказваецца, на свеце ёсць людзі, якім нельга ў Бельдзяжкі, якія могуць адмовіцца ад кахання Жанны Фрыске, захаваўшы вернасць жонцы. Як сама жонка ацаніла гэты паступак і што рабіць, калі ў вас асаблівыя адносіны з немцамі – даведаецеся, калі сходзіце на фільм. Я шчыра смяяўся большую частку фільма. А гэта рэдкасць. Раю.
 
Дзед Барадзед.
 

Comments

nhlblackhawksjersey

November 27, 2010 аўтар: bebe, 1 год 10 тыдняў ago
Comment: 790

Premium Drupal Themes by Adaptivethemes