

Калі Вы хочаце
рэгулярна атрымліваць
MAkAsIN, калі ласка
паведамляйце нам на
hazeta@gmail.com
Паглядзець апошнім часам ёсць што. А ў нашай посттаталітарнай і постімперскай краіне, само сабой, пануе былая мітраполія. Канешне, узровень усходняга шырпашыбу, які заліваюць нам тубыльскія масмедыя, не высокі. Але табуны паспалітых лапухоў валам перлі на “лепшыя фільмы” ці “абінаемыя воставы”, якія саступалі арыгінальным камедыклабаўскім сцэнкам і Стругацкім ва ўсім. Рэклама – вялікая рэч, бабло перамагае зло.
Восенню са смецця вылучыўся сапраўды добры лунгіноўскі фільм пра ўльтраправаслаўнага ўпыра-цара. Адна бяда, абсалютна недакладны ў даціроўках палітычных і ваенных падзей. Якасныя аўтарскія маскоўскія фільмы кшталту “Як я правеў летам” бяруць прызы на берлінале, але ў пракат не трапляюць. Але гаворка сёння пойдзе не пра аўтараў, а аб некаторых заваротных аспектах апошніх разрэкламаваных фільмаў, сярод якіх можна адзначыць “Кандагар” і “Яйкі лёсу”.
Першы больш-менш адэкватна расказвае рэальную гісторыю расійскіх летчыкаў, якія патрапілі ў палон да талібаў. Класна граюць акторы, больш-менш прыгожа, дорага пастаўленыя батальныя і паветраныя сцэны. Само сабой, праклятыя фанатыкі талібы амаль жывёлы, але тут сцэнарысты нават выказваюць ім павагу, чаго нельга сказаць пра персанажа хахла. Згодна з комплексамі былой метраполіі, якая кампенсуе сваю немач здзекамі са сваіх былых васалаў, гэны хахол, як звычайна, гаворыць па-свойму, тлусты і труслівы. На яго фоне русакі проста дон-кіхоты ў белых штанах.
Паўнаметражная “наша Раша” цалкам адпавядае свайму прататыпу, працягвае і дапаўняе яго. Шчыра кажучы, удала. Ржакаў, жартаў і гэкаў дастаткова і яны якасныя на тым самым узроўні і з тым жа зместам, што і ў “нашай Рашы”. Зноў жа эксплуатацыя тэмы недаразвітых чуркменаў, алігархаў, бамжэй галубцоў і г.д. Але пабудаваны на кпінах фільм, мае разумны і пазітыўны канец. Які? Паглядзіце. Так што нават лепшыя з маскоўскіх блакбастэраў працягваюць базіравацца на здзеку з суседзяў. Імперскіх рабакоў з іх мазгоў ніхто, відаць, не выведзе.
Оскар 2010
У ноч з 7 на 8 сакавіка оскары знайшлі сабе гаспадароў. Рэвалюцыйны па тэхналогіях і найбольш прыбытковы сёлета “Аватар” праляцеў міма галоўных прызоў. Лепшым рэжысёрам і фільмам стала К. Бігелоў з “Уладарамі буры” пра спецатрад амерыканскіх сапераў у Іраку. Лепшым акторам стаў Д. Брыджэс, які зыграў старога кантры музыку ў “Вар’яцкім сэрцы”. Лепшай актрысай – С. Балак за працу ў “Нябачным баку”. Яна, дарэчы, напярэдадні атрымала “маліну” за іншую, але горшую ролю ў сёлятнім кінапракаце. Лепшым замежным фільмам стаў аргентынскі “Сакрэт у іх вачах” Х. Кампанэлы.
Ваўчара
Comments
hellosupra
November 17, 2010 аўтар: Чытыч, 1 год 11 тыдняў ago
Comment: 588
As many people know, supra shoes, have a high reputation in the world now. supra footwear, and supra skytop become more and more popular. skytop is well known by his best quality of the supra muska skytop,. However, not only the supra shoes sale, but also the supra skytop sale, and supra vaider, are the best athletic shoes. In our daily life, we always look for pair shoes which make us relax when we are running on the way. They are the best partners for people who like sports very much.