Skip to main content

Уваход для карыстальнікаў

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

Навігацыя

Калі Вы хочаце
рэгулярна атрымліваць
MAkAsIN, калі ласка
паведамляйце нам на
hazeta@gmail.com

Марына Наталіч (Давыдзенка Н. А.)

Беларуская паэтка і празаік, родам з Расеі. Зараз жыве, працуе, піша на Беларусі.

Доўга працавала рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

«Абавязкова трэба зазначыць, што Марына Наталіч – чалавек рускі па нараджэньні (з Далёкага Усходу), а не які-небудзь шараговы рускапісны беларус… Столькі гадоў жыцьця і працы аддадзена зямлі пад белымі крыламі, што туташняе яе грамадзянства падаецца натуральным… Цяпер яна прыжылася ў Беларусі, як яблынька тая, здалёку прывезеная садоўнікам, што завецца лёсам. Піша вершы, прозу. І на расейскай мове, і на беларускай. Дарэчы, пісала й верш на Свабоду. Васіль Быкаў, прачытаўшы прозу Марыны, заўважыў, што ёй трэба пісаць па-беларуску. Расяянка так вывучыла беларускую мову, асабліва граматыку, што часьцяком даводзіцца мне пытацца ў Марыны, як правільна напісаць тое ці іншае, ці правільна пабудаваная фраза»

Р. Барадулін

Лісты да каханага

Пакіну пасьля сябе кніжку,

Ці дзьве, ці пяць…

А колькі трэба дзеля шчасьця?

Сьмешна…

Балбочам усё жыцьцё,

Выкрыкваем усё грамчэй і грамчэй,

Напінаем глоткі і жылы, –

А толькі гэта шум-шумавіньне,

І не разабраць ні слова.

І кніжкі ня трэба –

Гэтай гары крамзэлаў

І плоймы плойм драбнюсенькіх літарак

Усіх альфабэтаў сьвету.

(Іх нават цікавей разглядаць,

Як іерогліфы нікому невядомай мовы.)

Лепш я напішу табе ліст –

Кароценькі, просты,

Дзе будзе зусім мала словаў,

І то самых звычайных:

«Мой харошы, дзень добры!

Я сумую…чакаю…кахаю…»

І ўздыхну.

А словы мае адаб’юцца ў Сусьвеце

І – застануцца. Навек…

Ты пачуеш іх у цішыні,

У самоце, сам-насам…

Я пісала табе і ўздыхнула,

Бо вечнасьць мінула.

А некалі нехта

Возьме ў рукі мой ліст

І ўздых

І прытуліць да сэрца.

І адгукнецца. Праз стагоддзі…

Мастаковыя сны

Клопат збуду –

Гуляю ў пацеркі:

Жэмчуг чорны,

Перлінкі белыя.

Ночкі цёмныя,

Ранні імгненныя…

Бог за мной

Падглядае ўпотайкі:

Раптам я што прыдумаю новае –

Сіне-светлае,

Пекна-ружовае.

Ён мяне разумее,

Самотную…

***

Празрыстасць вінаграду – радасць,

Смуглявасць вінаграду – сум,

І вінаватасць далягляду

За вырай нашых лёгкіх дум.

Віна зялёны вір і морак,

І патанулы райскі сад,

Зноў вінаграду сыты голад,

Начэй паўднёвых зарапад.

Усё гэта там, за даўнім часам,

У снах, у восеньскіх начах,

Дзе я не чайка над баркасам –

Святло ў вачах.

Comments

christian louboutin shoes

December 14, 2010 аўтар: Чытыч, 1 год 7 тыдняў ago
Comment: 1345

Red bottom shoes are christian louboutin
trademark logo,christian louboutin pumps are both comfortable,beautiful and sexy.When you wear christian louboutin boots
,you can get people’s notice at a glance. So it become many actress favorite.
The design of christian louboutin sandals is elegant,yet youthful and fun. Christian Louboutin Hyper Prive pumps realized early on that fashion trends in footwear should reflect the needs that women have in their everyday lives Christian Louboutin Mary Jane.If you want high quality and high fame please choose Christian Louboutin Lace bootie,the best one Christian Louboutin Very Prive Peep Toe Pumps

Christian Louboutin Shoes Serpentine Red Toe

christian louboutin patent leather black

Christian Louboutin Orlan ponyskin sandals

Christian Louboutin Declic Leather Pumps

christian louboutin glitter slingback

Christian Louboutin Lace Up Boots

Christian Louboutin Crepe Satin Pumps In Black

christian louboutin circus cutout suede bootie

chi flat iron can did various hair styles you like.You can use chi turbo ceramic flat iron to make different styles to match your wearing. Our pink chi flat iron have excellent quality, original chi flat iron and it is also safe and reliable. chi nano flat iron
buying discount chi on sale online is very convenient now. chi pink dazzle flat iron on our site will be your best choice for your hair. chi flat iron digital All types of chi flat iron are sold with discount price here, buy now.

When winter is coming, ugg classic short sand people will think of ugg boots. Everyone knows ugg classic short pink have super heat preservation, ugg classic short black so slowly many people accept ugg bailey button black has the simple and classical design,and then ugg bailey button sand becomes the current trend.
I have several pairs of ugg classic chestnut boots for seasons. ugg classic short chocolate is so pretty that makes your let very thin and sexy. ugg classic cardy boots black is very cute and soft. UGG Classic Argyle Knit Boots Not only fashionable appearance but also comfortable feelings UGG Mini Boots black.

Premium Drupal Themes by Adaptivethemes