

Калі Вы хочаце
рэгулярна атрымліваць
MAkAsIN, калі ласка
паведамляйце нам на
hazeta@gmail.com
Фонд Wincott прапануе 3-месячную стыпэндыю ў Інстытуце Reuters (Англія) у галіне журналістыкі для журналістаў з Усходняй і Цэнтральнай Эўропы, Расеі ды Цэнтральнай Азіі.
Адзін месяц журналісты правядуць у Оксфардзкім Унівэрсытэце, затым будуць наведваць такія мэдыі, як Financial Times, Thomson Reuters ці BBC. Звычайна ў праекце ўдзельнічае два журналіста ў год.
Запрашаюцца журналісты, якія пішуць пра эканоміку й бізнэс. У 2010–2011 годзе Стыпэндыя Wincott (Wincott Fellowship) чакае аднога журналіста з Расеі й аднога зь Беларусі, Украіны, Малдовы альбо Азэрбайджану.
Патрабаваньні да кандыдатаў: мінімум 5 гадоў журналісцкага досьведу, добрае веданьне ангельскай мовай.
Кошты навучаньня аплочвае Wincott Fellowship. Стыпэндыяты таксама атрымаюць грошы на жыцьцё й харчаваньне. Праезд кампэнсуецца.
Апошні тэрмін падачы заявак: 17 сакавіка.
Больш падрабязная інфармацыя – на сайце:
http://www.wincott.co.uk/eej.htm
belngo.info
паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»