

Калі Вы хочаце
рэгулярна атрымліваць
MAkAsIN, калі ласка
паведамляйце нам на
hazeta@gmail.com
Паводле апытання, праведзенага студэнтамі-актывістамі ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце, краіна мае твар Францыска Скарыны.
Студэнты-актывісты вырашылі ўзяць прыклад з украінскіх і расійскіх арганізатараў конкурсу “Імя краіны” і правесці апытанне ў студэнцкім асяроддзі на тэму: “Каго можна лічыць тварам Беларусі?” Свае меркаванні выказалі каля тысячы чалавек. Арганізатарамі праекта быў створаны спіс з імёнаў 50 найбольш вядомых людзей Беларусі розных часоў і накірункаў дзейнасці.
Побач сталі Еўфрасіння Полацкая і Сімяон Полацкі, Тадэвуш Касцюшка і Аляксандр Мяснікоў, Максім Багдановіч і Аляксандр Глеб, а таксама Кастусь Каліноўскі, Міхал Вітушка, Зянон Пазняк… спіс пачэсна завяршыла імя кіраўніка краіны. Моладзь павінна была выбраць самага годнага беларуса.
Тройка лідэраў выглядае так:
Францыск Скарына (15%); Еўфрасіння Полацкая (12%); Васіль Быкаў (10%).
Далей ідуць Вітаўт Вялікі (7%) і Кастусь Каліноўскі(6%). Аляксандр Лукашэнка адстаў ад начальніка паўстання 1863 г. на 1%, пакінуўшы за сабой Якуба Коласа (5%) і Янку Купалу (4%). Усяго 2% галасоў атрымаў Усяслаў Чарадзей, а 1% — … Аляксандр Глеб (!).
З вышэйназванага спісу вынікае, што ў Беларусі мужчынскі твар першадрукара. Аднак астатнія вынікі апытання наводзяць на думкі не вельмі станоўчага кшталту.
Ніводнага голасу не атрымалі Уладзіслаў Сыракомля і Станіслаў Шушкевіч. Зянона Пазняка пазначылі тры чалавекі. Ларыса Геніюш набрала менш, чым Аляксандр Мяснікоў, а Пятро Машэраў пераплюнуў па колькасці набраных галасоў усіх дзеячаў БНР разам узятых.
Па матэрыялах nn.by