

Калі Вы хочаце
рэгулярна атрымліваць
MAkAsIN, калі ласка
паведамляйце нам на
hazeta@gmail.com

Легендарны беларускі паэт і публіцыст 1930-х гг., перакладчык (1909-1937 гг.).
Шмат хто з пісьменьніказ называе яго “беларускім Есеніным”.
У 1925 г. у друку пачалі з’яўляцца яго першыя вершы («Чырвоная змена», «Малады араты» і інш.). У канцы 1926 пэўны час жыў у Полацку.
У 1931 М. паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне МПІ (скончыў у 1934). Сябра СП Беларусі з 1934 г.
У пачатку 1935 г. арыштаваны органамі Дзяржбяспекі. Пасля 3 месяцаў знаходжання ва ўнутранай турме НКВД вызвалены. Паўторна арыштаваны ў 1936 г.
28.10.1937 пасля года катаванняў знявечанага М. тройка НКВД асудзіла (у 19.30; пасяджэнне працягвалася 15 хвілін) як «члена контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці.
Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23.4.1957. Асабовая справа М. № 10234-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
***
Мне хочацца любiць, задумацца i верыць.
Душу з другiмi душамi злiваць.
Хай не адчыняць мне ў прыгожым доме дзверы,
Дармо! I ў полi можна начаваць.
Пад сiнiм месяцам, такiм далёка-дальнiм,
Знайду я ўсё: i радасць, i спакой...
Не мне шукаць мяшчанскай цiхай спальнi
Ў вачах мяшчанскiх цiхiх васiлькоў.
Я не аб гэтым марыў! Марыў я аб новым,
Другiм, яшчэ нязведаным жыццi,
Каб не згараць дарма... зрываць з другiх аковы.
Дабром за ўсё... за ўсё дабром плацiць!
Дзе толькi людзi ёсць — задумацца i верыць,
Душу з другiмi душамi злiваць.
Хай не адчыняць мне ў прыгожым доме дзверы,—
Дармо! I ў полi можна начаваць!
* * *
О вясна
I бяссонныя ночы!..
Сцiх у сэрцы
Юнацтва разгул,
Мо таму, што нiчога не хочу
I нiкога спаткаць не магу.
Не чаруй,
О, даволi, не трэба!
Я iнакшую долю спазнаў,
Што ў другiх
У змаганнi за хлебам
Адцвiтае жыццё i вясна.
Што другiм,
Хто у цемры асенняй
Аддаю сваё цела й душу,
Досыць толькi
Не стаць на каленi,
Досыць толькi
Узняць смелы шум.
I тады
Там, дзе грызлiся зверы,
Нельга будзе душою хварэць,
Бо ў жыццi,
Калi ў што-небудзь верыш,
Ты йшчэ можаш
Цвiсцi i гарэць.
* * *
Хоць даўно ўжо я выбраўся з вёскi,
Роднай песнi ж яшчэ не забыў;
Песні поля курчавых палосак...
Мне ўспамiну аб iх не пазбыць.
Хоць сягоння я ў Менску мурую
Сцены новых будынкаў жыцця,
Але песнямi часта жартую
I не бачу, што днi ўдаль ляцяць...
Ды не сцiхнуць машынамi шастаць...
Груды новага ймчыць кожны год...
То дарма, што мне толькi семнаццаць,
Але з днямi i я — ў карагод.
А i праўда... ў гранiтным прасторы
Падружыў я з чумазай братвой.
Нездарма ж ў гулкавулiчны горад
Мяне лёс ў дзень лiпнёвы прывёў...
Увосень
Непрыветнае неба увосень,
Хмары шэрыя нiзка бягуць.
Не пяе болей нiва калоссем...
Хто ж разгонiць у сэрцы тугу
Хто аб радасцi скажа сягоння?
Аб ёй скажа нам сонца й вясна...
А цяпер пачарнеўшыя гонi
Не распаляць у сэрцы агня.
Рэчка люстраю б’ецца ў каменнi,
Ад зiмы белагрывай бяжыць.
Ў срэбралiтых бярозка праменнях —
Слёзы капаюць ў глыбу мяжы.
Не пяе болей нiва калоссем...
Хто ж разгонiць у сэрцы тугу?
Непрыветнае неба увосень,
Хмары шэрыя нiзка бягуць.
* * *
О, каменне замоўкла, каменне маўчыць,
Яно цёплага слова не скажа.
Калi так, я хачу мiж палёў адпачыць,
Хай палi мне пра сонца раскажуць.
А я сэрцам, ўсёй чулай душой юнака
Ўсё скажу й прапяю на прыволлi,
Каб шумела мацней пад гарою рака,
Каласiлася спевамi поле.
Каб пад сонцам румяным на роднай мяжы
Я не змоўк разам з брудным каменнем,
I не стаў, як другiя, без шчырасцi жыць,
Адпiхнуўшы навекi iмкненнi.
Я хачу яшчэ жыць светам майскiх начэй,
Каб у зеленi ўбачыць свой край,
Калi будзе змагацца святлей i ярчэй,
Калi раннем праплача зара...
То праплача мой родны, мой любы народ,
Пралiе свае слёзы ад шчасця.
I на вольным прасторы шырокiх дуброў
Ўсё мiнулае ў песнi пагасне.
I тады ўсё ўздыхне, смела, шчыра ўздыхне,
Сваю радасць спяе для Айчыны
I каменне, як смецце, мiж палкiх агней,
Каб згарэлi, навекi пакiне!