

Калі Вы хочаце
рэгулярна атрымліваць
MAkAsIN, калі ласка
паведамляйце нам на
hazeta@gmail.com
Адмова ад ўдзелу ў Балонскім працэсе прыводзіць Беларусь да адукацыйнай і прфесійнай самаізаляцыі.
Працэс адукацыйнай еўраінтэграцыі распачаўся ў 1999 годзе з прыняцця Балонскай
дэкларацыі. Тады яе падпісалі міністры, адказныя за вышэйшую адукацыю, з 29 краін, а за чарговыя 10 гадоў да Балонскага працэсу далучыліся яшчэ 17 дзяржаў. Прычым сярод іх не толькі тыя, якія цяпер уваходзяць у Еўрапейскі Саюз, але і, напрыклад, Арменія, Азербайджан, Грузія, Расія або Украіна.
У працы ў межах Балонскага працэсу ўдзельнічаюць не толькі міністры, эксперты і міжнародныя арганізацыі, але і самі універсітэты, студэнцкія і дактаранцкія звязы. У агульнанацыянальным маштабе асноўная роля належыць менавіта ўрадавым структурам. Бо да рэформаў найперш мае быць дастасаванае заканадаўства краіны, трэба знайсці эфектыўныя механізмы заахвочвання акадэмічнай супольнасці да актыўнага ўвядзення зменаў і г. д. Пасля таго як большасць такіх пытанняў вырашыцца, асноўная адказнасць ляжыць ужо на саміх універсітэтах, якія і напаўняюць рэформы рэальнай дзейнасцю.
Сёння Балонскі працэс ахоплівае даволі шырокі спектр адукацыйных пытанняў. Засяродзімся на трох асноўных яго прыярытэтах: увядзенні трохузроўневай сістэмы вышэйшай адукацыі, прызнанні кваліфікацый ды перыядаў адукацыі, а таксама гарантыі якасці.
Трохузроўневая сістэма.
Балонская трохузроўневая сістэма вышэйшай адукацыі складаецца з бакалаўрыяту, магістратуры і дактарантуры. Першы ўзровень — бакалаўрыят — у еўрапейскіх краінах доўжыцца 3–4 гады і дае магчымасць працаўладкавання. Аднак каб мець больш выгодную працу, шмат хто вырашае паглыбіць веды цягам аднаго ці двух гадоў навучання на другім узроўні — у магістратуры. А для найбольш адданых навуцы існуе найвышэйшы, трэці ўзровень — дактарантура, што ў Беларусі адпавядае ўзроўню аспірантуры.
Пра тое, што такая сістэма ўзроўняў значыць для канкрэтнага студэнта, распавядае Сяргей Ліневіч, беларускі студэнт трэцяга курсу Універсітэта імя Лазарскага ў Польшчы:
«Пра плюсы такой сістэмы шмат кажуць, але калі я паступаў, я пра яе не думаў, бо інфармацыі на беларускай і рускай мовах было няшмат. Ужо цяпер, прыехаўшы ў Польшчу, я магу сказаць, што такая сістэма дазваляе значна лепш вызначыцца з будучай прафесіяй. Калі па заканчэнні школы не ведаеш на сто адсоткаў, чым дакладна хочаш займацца, для адукацыі на ўзроўні бакалаўра можаш абраць даволі агульную галіну. І пасля — найлепш папрацаваўшы нейкі час і атрымаўшы досвед — можаш больш свядома зрабіць выбар глыбокай спецыялізацыі, якую будзеш засвойваць на ўзроўні магістра, прычым не абавязкова там, дзе атрымаў дыплом бакалаўра. Гэта даволі проста зрабіць, вядома, калі твой дыплом бакалаўра прызнае ВНУ, дзе плануеш вучыцца ў магістратуры».
Сістэма пераліку пунктаў.
Каб адзіная прастора еўрапейскай вышэйшай адукацыі магла функцыянаваць, трэба было вынайсці нешта такое, каб студэнты не былі раз і назаўжды прывязаныя да сваіх універсітэтаў. Так з’явiлася сістэма пераліку пунктаў. З яе дапамогай спрабуюць уніфікаваць перыяды навучання ў Еўропе.
Ідэя палягае на тым, каб акрэсліць аб'ём часу, патрэбны сярэдняму студэнту на атрыманне пэўных ведаў, навыкаў, на тое, каб навучыцца працаваць самастойна або ў камандзе.
Прыкладна 25–35 гадзін такой працы (а лічацца і гадзіны ў аўдыторыі, і самастойная праца) — гэта адзін пункт акрэсленай сістэмы. Кожны універсітэт мае прапанаваць такую праграму, каб студэнт на працягу года мог атрымаць акурат 60 пунктаў (адпаведна 30 за семестр). Студэнцкія абмены і мабільнасць студэнтаў пры гэтым робяцца значна прасцейшымі.
Як сістэма дзейнічае ў практыцы, распавяла Марта Кулеша, студэнтка 2-га курсу магістратуры Варшаўскага універсітэту:
«Калі я была студэнткай трэцяга курсу бакалаўрыяту, дык скарысталася шанцам правучыцца семестр ва Універсітэце Любляны ў Славеніі. Такую магчымасць дае студэнтам з Еўрапейскага Саюзу праграма студэнцкіх абменаў «Эразмус». Ва універсітэце, які мяне прымаў, я мусіла абраць прадметы, што максімальна супадалі б з тымі, якія вывучалі мае аднагрупнікі ў родным ВНУ ў той час, калі я навучалася ў Славеніі. Калі я вярнулася ў свой універсітэт, мне проста залічылі славенскія прадметы, адзнакі і пункты».
Прызнанне кваліфікацый.
Для таго, каб можна было вымяраць узровень кваліфікацыі, які дае адукацыя ў той ці іншай навучальнай установе, акурат цяпер ідзе працэс падрыхтоўкі так званых рамак кваліфікацый. Яны акрэсліваюць неабходныя веды ды навыкі, якія павінны мець выпускнікі пасля розных этапаў навучання, а таксама тое, якім чынам гэтыя этапы ўзаемазвязаныя. Пры гэтым на агульнаеўрапейскім узроўні выпрацаваныя толькі вельмі агульныя крытэры для кожнага з этапаў. Гэта дазволіць не толькі гарантаваць тое, што ўладальнік пэўнага дыплому
мае вызначаную мінімальную кваліфікацыю, але таксама спросціць сістэму прызнання адукацыі па-за межамі краіны, дзе яна была атрыманая.
Пра тое, як пашыраецца працэс стварэння рамак кваліфікацый, кажа Джэнс Б’ёрнавольд, аналітык Еўрапейскага цэнтру развіцця прафесійнай адукацыі, Грэцыя:
«Да працэсу стварэння нацыянальных рамак кваліфікацый актыўна далучаюцца не толькі краіны, якія ўдзельнічаюць у Балонскім працэсе, але і краіны-суседзі Еўрапейскага Саюзу. Цяпер у гэтым працэсе ўдзельнічаюць больш як 70 дзяржаў. Стварэнне такіх сістэм вельмі важная з’ява для краін, якія маюць вялікую міграцыю ў ЕС. Для жыхароў вельмі істотна мець магчымасць параўноўваць атрыманую на радзіме кваліфікацыю ды яе ўзровень з тым, што існуе ў Еўрасаюзе.
Беларусь — гэта, напэўна, адзіная краіна з усіх суседзяў ЕС, якая не ўдзельнічае ў Балонскім працэсе і іншых еўрапейскіх адукацыйных ініцыятывах. Пры гэтым прычыны тут палітычныя. І я лічу, што гэта негатыўная з’ява. Бо для студэнтаў і працадаўцаў вельмі зручна мець супольнае разуменне кваліфікацый, каб яны маглі іх параўнаць, каб маглі перамяшчацца паміж краінамі, паміж універсітэтамі, паміж арганізацыямі. Мэта Балонскага працэсу — стварэнне мабільнасці, празрыстасці кваліфікацый. Я маю надзею, што і Беларусь далучыцца да гэтай працы. Балонскі працэс рухаецца вельмі хутка, таму, спадзяюся, што на працягу некалькіх гадоў пытанне вырашыцца».
З кароткага знаёмства з асноўнымі прыярытэтамі Балонскага працэсу становіцца зразумела, што няўдзел у ім — гэта фактычна сыход нашай краіны ў адукацыйную і прафесійную самаізаляцыю, што не толькі значна ўскладняе мабільнасць беларускіх студэнтаў і выпускнікоў ВНУ і не спрыяе мабільнасці кадраў, але і не заахвочвае універсітэты Беларусі да ўдзелу ў еўрапейскіх даследаваннях і дыскусіях, якія датычаць паляпшэння якасці вышэйшай адукацыі і падрыхтоўкі студэнтаў да працы ў сучасным ўсё больш глабалізаваным свеце. А такая ізаляцыя прыводзіць да таго, што краіна пачынае ўсё больш адставаць ад Еўропы ў вялікай колькасці іншых сфер.
Па матэрыялах “Новая Эўропа”
Comments
http://www.wholesalenflstore.com/
December 2, 2010 аўтар: Чытыч, 1 год 9 тыдняў ago
Comment: 931
chicago bears jerseys
minnesota vikings jerseys
2010 super bowl jerseys
cincinnati bengals jerseys
oakland raiders jerseys
philadelphia eagles jerseys
new orleans saints jerseys
tampa bay buccaneers jersey
san diego chargers jerseys
cleveland browns jerseys
new york jets jerseys
asics running shoe
November 26, 2010 аўтар: Чытыч, 1 год 10 тыдняў ago
Comment: 666
onitsuka tiger california 78
women's asics
asic gel stratus
tokidoki onitsuka tiger shoes
onitsuka tiger by asics ultimate 81
women's asics shoes
asics onitsuka tiger ultimate 81
asics gel kinsei 2
Onitsuka Tiger Mini Cooper
asics gel kinsei
onitsuka tiger ultimate 81
asics onitsuka tiger
asics onitsuka tiger sneakers
onitsuka mexico 66 deluxe
onitsuka tiger ultimate
onitsuka tiger mexico baja
Onitsuka Tiger Mini Cooper
asics shoes for women
onitsuka tiger ultimate 81
onitsuka tiger mexico 66 baja
asics gel kinsei
asics gel stratus 2.1
asics onitsuka tiger ultimate
Asics Whizzer Lo
wholesalenflstore
November 22, 2010 аўтар: Чытыч, 1 год 11 тыдняў ago
Comment: 605
Do you what kinds of the match is the most interesting and exciting? You may be surely to say it is wholesale nfl jerseys match. NFL, which is named National Football League, has 32 teams. As the most famous professional NFL American Football League, it has the most fans in America. Nowadays football has become the world famous sport item. There are a lot of football fans all over the world.wholesale authentic nfl jerseys Whether the match or the fans are all crazy, they are cheer for the excellent and splendid match. We can learn more from the team.In order to meet the fans’ demand,discount nfl jerseys our shop provides different kinds of the authentic cheap nfl jerseys. From here, you can choose any kinds of the jerseys. We also provide different sizes and colors to satisfy you. Watching the match is wonderful but adding the NFL jerseys is more interesting. You can image you are play with the teams in the match. In all, it is hard to use the word to express our joy. Only you take part in it, you can know that feeling. Moreover, the high quality of the nfl throwback jerseys we provide for you.Our main advantage: superior quality and no Mini order. With rich experience in dealing with all kinds of NFL jerseys, most of our products have no minimum order requirements: both large and small orders are welcome, so you can retail products at wholesale prices!authentic nfl jerseys We are the professional wholesale NFL Jerseys. However, if wholesalers purchase bigger, then can enjoy even larger discounts! Browse our websites, a huge range of products with cheap price but high quality are waiting for you!
hellosupra
November 17, 2010 аўтар: Чытыч, 1 год 11 тыдняў ago
Comment: 495
As many people know, supra shoes, have a high reputation in the world now. supra footwear, and supra skytop become more and more popular. skytop is well known by his best quality of the supra muska skytop,. However, not only the supra shoes sale, but also the supra skytop sale, and supra vaider, are the best athletic shoes. In our daily life, we always look for pair shoes which make us relax when we are running on the way. They are the best partners for people who like sports very much.
www.helloairmax.com
November 10, 2010 аўтар: Чытыч, 1 год 12 тыдняў ago
Comment: 440
Nike Air Max 95
Air Max 95
Air Max 95 Shoes
Nike Air Max TN
Air Max TN
Air Max TN Shoes
Nike Air Max LTD
Nike Air Max 87
Air Max 87