

Калі Вы хочаце
рэгулярна атрымліваць
MAkAsIN, калі ласка
паведамляйце нам на
hazeta@gmail.com

Адным з выбітнейшых здарэнняў апошняга часу для постсавецкай прасторы можа стаць стварэнне
адзінага Эканамічнага абшару запланаванага на 2011 г. Яно пачынаецца са стварэння агульнай мытнай прасторы. Сумесную заяву аб стварэнні Мытнага саюза падпісалі 19 снежня 2009 г. у Алматы главы Беларусі – Александр Лукашенко, Расіі – Дзмітры Медзведзеў і Казахстана – Нурсултан Назарбаеў. У прынцыпе, гэткім прыблізна шляхам пайшлі немцы, бельгійцы і французы, калі пачалі ствараць Еўрапейскі саюз. Спачатку транснацыянальныя эканамічныя карпарацыі, а затым палітычная інтэграцыя.
Стварэнне мытнага саюзу дазволіць тром дзяржавам выйсці да 2015 г. на штолетні прырост УВП (ВВП) у 15 %. Ствараецца вялізарны рынак, сукупныя аб’емы запасаў нафты якога складаюць 90 млрд. барреляў. Агульны аб’ем УВП – $2 трлн., сукупны таваразварот – $900 млрд., аб’ем сельгаспрадукцыі – $112 млрд. Беларусь, Расія, Казахстан маюць каля 180 млн. чалавек насельніцтва, валодаюць амаль 83 % эканамічнага патэнцыялу былога СССР, і ён мае ўсе шанцы ўзрастаць па меры паглыблення інтэграцыі і далучэння новых партнераў да альянсу. Нягледзячы на падзенне долі беларускага гандлю ў Расію з 70 да 47 % у 2009 г. і відавочнага пераходу да рознанакіраванай структуры нашага экспарту, здаецца, адкрываюцца вялізарныя дадатковыя перспектывы эканамічнага росту. Па-першае, пашыраюцца сумесныя прадпрыемствы і кааперацыя. Па-другое, узрасце канкурэнцыя, палепшацца ўмовы выхаду на знешнія рынкі і выкарыстанне транзітнага патэнцыялу. Па-трэцяе, утворацца працоўныя месцы. Вакол кры-зіс, недабрасумленная і цяжкая канкурэнцыя, а тут сплашныя вясёлкі і радасць.
Згодна з дасягнутымі дамовамі Мытны саюз – адзіная мытная тэрыторыя, у рамках каторай ва ўзаемным гандлі дзейнічае Адзіны мытны тарыф, не ўжываюцца мытныя пошліны і абмежаванні эканамічнага характара, акрамя спецыяльных абаронных, антыдэмпінгавых і кампенсацыённых мер. Разам Беларусь і Расія жадаюць уступіць у СГА (ВТО). У адрозненні ад зоны свабоднага гандлю, у Мытным саюзе прадугледжана адзіная мытна-тарыфная і гандлёвая палітыка ў дачыненні да краінаў, не ўвайшоўшых у саюз. У сувязі з гэтым, дзяржавам – удзельнікам Мытнага саюза неабходна ўніфіцыраваць свае гандлёвыя адносіны з трэцімі краінамі. Так, зараз у Расіі налічваецца каля 120 базавых гандлёвых дамоў з іншымі краінамі, у Казахстана – 50, у Беларусі – 40. На ўзроўні прэзідэнтаў і кіраўнікоў міністэрстваў пачалі стварацца наднацыянальня саветы і камісіі.
Паколькі кожны з будучых партнёраў пачаў выгандлёвываць сабе лепшыя ўмовы, адразу пачаліся праблемы. Па-першае, Расія і Казахстан –сыравінныя звышдзяржавы і для іх нафта-газа-металаздабываючых манапалістаў будзе выгодна і проста дамовіцца аб карысных для сябе, а не для беларускіх перапрацоўчых прадпрыемстваў, коштах на сыравіну. Напачатку года адбылася першая «нафтавая вайна» паміж Беларуссю і Расіяй. Сэнс яе ў тым, што расіяне на перамовах па ўмовах гандлю нафтай прапанавалі пастаўку нафты ў Беларусь ажыццяўляць з пошлінай на ўвесь 2010 г. Хаця ва ўмовах стварэння Мытнага саюза пазначана нулевая пошліна. Зараз, нават калі вызначаная непасрэдна для Беларусі нафта і будзе пастаўляцца безпошлінна, то на «не беларускую» частку нафты можа быць устаноўлена пошліна. Карацей, пакуль застаецца дарагая нафта для Нафтана і яна нявыгадна для звышпрыбыткаў нашай эканомікі, якую дае завод. «Дзялежка» зараз магчыма толькі на знеш-нім контуры Мытнага саюза. Расіяне хацяць разарыць і скупіць наваполацкі нафтахім на карані, як яны прыдбалі ўжо Белтрансгаз. А гэта можа быць вельмі небяспечным прэцэдэнтам, паколькі штосці падобнае можа адбыцца і на перамовах па газе, метале і іншых неабходных нам складнікаў нашай вытворчасці. Паступова беларусы губляюць магчымасць кантраляваць уласную эканоміку, але пакуль яшчэ ідуць палітычныя гульні па ўмовах.
Яшчэ адным камянём у агарод Мытнага саюза стала пытанне аўтамабілебудавання. Згодна з лістападаўскімі дамовамі, без уплаты пошлінаў па тэрыторыі Мытнага саюза будуць перамяшчацца аўтамабілі толькі тых зборачных вытворчасцяў, каторыя былі створаны да 1 кастрычніка 2009 года і выпускаюць не менш 5 тыс. аўтамабіляў у год і колькасць імпартных дэталяў у якіх не перавышае 70 %. Нягледзячы на аптымістычныя заклікі ўладаў, беларусы, на дадзены момант, маюць нашмат меньшую па памерах ад патрэбнага лінію вытворчасці іранскіх «самандаў» і зыход «форда» у Расію. Рускія маюць не толькі тальяцінскія і маскоўскія заводы, але таксама фольксваген, тайоту і форд, казахі маюць «дэў». Тое, што мы з 1 ліпеня 2010 г. павінны ўвесці разтаможку для «бэўшных» машын фактычна ў памеры іх ранейшага кошту, стварае выдатныя ўмовы для рускіх вытворцаў неякасных монстраў і выкідвае нашых перагоншчыкаў, да і аўтасалоны, з актыўнага бізнэсу. Разам з тым, у Расію ў 2008 г. было ўвезена ім-партных грузавікоў, у тым ліку з Беларусі, на суму 4,7 млрд. доллараў, плюс трактары. Зараз на гэты, хай і пакоцаны крызісам, «пірог» будзе вельмі абаснавана прэтэндаваць Беларусь.
У чымсці згубім, у чымсці знойдзем. Але пакуль вельмі яркія заявы і напаліёнаўскія планы ўпяраюцца ў канкрэтныя інтарэсы эканамічных гігантаў і палітыкаў і, калі атрымаецца іх звязаць, можа і паўстане рэальны саюз. Як у тым анекдоце пра бландзі-нак: 50 на 50 – альбо бу-дзе, альбо не.
Воўжжык
Comments
replica uhren uhren
December 10, 2010 аўтар: tongtong, 1 год 8 тыдняў ago
Comment: 1168
replica uhren
uhren replica
uhr replica
swiss uhren
uhren online shop
uhren replikate
uhren replicas
patek philippe
uhren
patek philippe
nautilus
patek philippe
calatrava
patek philippe
uhr
patek philippe
chronograph
patek philipp
uhren
patek philippe
preisliste
hamilton uhren
hamilton uhr
romain jerome
baume et mercier
uhren
baume und mercier
uhren
baume mercier uhr
baume mercier
hampton
baume & mercier
uhren
baume & mercier
hampton
baume mercier
uhren
uhren graham
replica graham
graham replica
graham uhren
jaeger lecoultre
compressor
jaeger lecoultre
master
jaeger lecoultre
kaufen
jaeger lecoultre
uhr
Jaeger LeCoultre
uhren
jaeger lecoultre
compressor
jaeger lecoultre
compressor
richard mille
uhren
Richard Mille
u-boat uhren
uboot uhren
u boot uhren
U-Boot uhren
Wyler uhren
Wyler
Hublot uhren
uhren porsche
design
porsche design flat
six
porsche uhren
uhr porsche
design
orfina porsche
design
porsche design
indicator
porsche uhren
design
porsche design
chronograph
porsche design
uhr
Porsche Design
uhren