Skip to main content

Уваход для карыстальнікаў

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

Навігацыя

Калі Вы хочаце
рэгулярна атрымліваць
MAkAsIN, калі ласка
паведамляйце нам на
hazeta@gmail.com

Першая літаратурная сустрэча Новага году

14 студзеня ў бібліятэцы Я. Коласа адбылася сустрэча адразу з двума пакаленьнямі беларускай паэзіі – Анатоль Вярцінскі і Валярына Кустава. Сустрэча зладжана наваполацкай суполкай Таварыства беларускай мовы імя Фр. Скарыны.

Для тых, хто ня ведае: спадар Вярцінскі – сучасны клясык нашае паэзіі, спадарыня Валярына (не пабаюся гэтага слова) – геніяльны амаль таксама клясык беларускай паэзіі.
Сустрэча  прадстаўнікоў дзьвюх літаратурных пакаленьняў мела месца быць яшчэ шмат год таму. Вярцінскі быў адным зь першых, хто бласляў В. Куставу на вершы. А першая нізка вершаў, з прамовай самога Алеся Разанава, выйшла ў маладой паэткі ў 7 гадоў у часопісе “Бярозка”. Менавіта з гэтага я і не пабаялася назваць Куставу геніяльнай.
Вечарына пачалася з прыемных словаў спадара Анатоля да Валярыны ды зь вершаў самога Вярцінскага. Потым жа, мабыць з-за марозаў зімы, размова перайшла ў сфэру, важкую для кожнага – каханьне. Клясычны погляд спадара Вярцінскага дадаўся жартаўлівымі вершамі Валярыны Куставай і думкай паэткі, што кахаць трэба тых, з кім можна слухаць цішыню. Ва ўсялякім разе, для самой паэткі – гэта першая важкая рэч: “дазвольце з Вамі слухаць цішыню…”
Вечарына была зладжана у рамках кампаніі “Будзьма”, а таму невялічкі конкурс для прысутнічых не замінаў сябе чакаць. Пытаньне – “што можна рабіць па-беларуску?”. Самымі цікавымі адказамі, на погляд літаратараў, сталі: маўчаць, цярпець, кахаць, гатаваць. І зноў пачалося! Зноў пра каханьне. Амаль з паўгадзіны аўдыторыя рознага ўзросту і полу спрабавала адказаць, што значыць кахаць па-беларуску? Як бачыце, атрымалася з прэтэнзіяй на матэрыяльныя і духоўныя благі ды й закранула актуальнасьць. Кахаць па-беларуску – гэта рабіць дранікі свайму хлопцу з раніцы, падарыць сваёй дзяўчыне сукенку айчыннага прадпрыемства, прызнавацца ў каханьні вершамі беларускіх паэтаў. 
І, каб вы не забываліся на, мабыць, самія важкія рэчы ў жыцьці, дазвольце скончыць словамі Ваялярыны Куставай “Чым глядзець тэлевізію, лепей пайсьці і прызнацца ў каханьні”.
 

Premium Drupal Themes by Adaptivethemes