Skip to main content

Уваход для карыстальнікаў

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

Навігацыя

Калі Вы хочаце
рэгулярна атрымліваць
MAkAsIN, калі ласка
паведамляйце нам на
hazeta@gmail.com

Алег Латышонак у Наваполацку

Сёньня ў Наваполацак зазірнула нашая гісторыя, убачаная вачыма беларускіх гісторыкаў зь Беластоку – сябрамі Таварыства Беларускай Мовы ім. Ф. Скарына зарганізавана сустрэча з аўтарам амаль бестселера “Нацыянальнасьць-Беларус” Алегам Латышонкам.
На гэты раз спадар Латышонак завітаў з новай кнігай “Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVII ст. да пачатку XXI ст.”, напісанай сумесна зь Яўгенам Мірановічам і выдадзенай толькі некалькі тыдняў таму. Галоўнае ж у тым, што асноўныя працы Латышонка надрукаваны па-польску і выдаваліся менавіта ў Польшчы. “Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVII ст. да пачатку XXI ст.” – амаль першая вялікая праца гісторыка, надрукаваная па-беларуску. Як бачна й з назовы кнігі – вечарына прысьвечана была толькі беларускай гісторыі. Па словах самога Алега, сэнс кнігі для чытачоў, у першую чаргу, перасэнсаваньне ўласных ведаў пра ўласную гісторыю. У кніжцы есьць тое, чаго ўвогуле не напішуць у школьных падручніках па гісторыі. “Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVII ст. да пачатку XXI ст.” – гэта гісторыя аддаленьня Беларусі ад Польчшы і гісторыя фармаваньня нас, як сучаснай беларускай нацыі.
Важка дадаць, што вялікая паслуга спадара Латышонка ў стыле напісаньня: ён вельмі лёгка чытаецца! Да таго ж, увесь матырэял у кніжцы разьбіты на маленечкія кавалачкі, якія цудоўна змогуць чытацца на перапынках і, напрыклад, аўтобусе.
Акрамя таго, былі прэзентаваны апошнія навінкі выдавецтва ARCHE. Асаблівую ўвагу атрымала выданьне, прысьвечанае Антону Луцкевічу “Барацьба за вызваленьне”, якое ўтрымоўвае ў сябе рэдкія дакуманты пачатку беларускага нацыянальнага руху, перакладзеныя з польскай і ідзішу, а таксама дзёньнікі самога Луцкевіча, якія ў новым сьвеце адчыняюць гісторыю і Беларускай Народнай Рэспублікі, і цалкам Беларусі часоў самавызнаэчэньня.
ЗЫ: глядзі сустрэчныя фота ў блогу OZZ
 

Premium Drupal Themes by Adaptivethemes