

Калі Вы хочаце
рэгулярна атрымліваць
MAkAsIN, калі ласка
паведамляйце нам на
hazeta@gmail.com
Для каго: прадстаўнікі Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, навукоўцы і даследчыкі, парламентары і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый краіны, якія займаюцца пытаннямі энергетыкі
Дзе: Бэльгія
Калі: 25-29 студзеня 2010 г.
Фінансавыя ўмовы: усе выдаткі аплочваюцца арганізатарымі паездкі
Дэдлайн: 20/12/2009
http://by.democraticbelarus.eu/node/1055
Праект мае на мэце наладжванне і пашырэнне сталай камунікацыі паміж экспертамі ЕС ў пытаннях энергетыкі, транспарту, экалогіі, навукі і адукацыі і беларускімі спецыялістамі ў адпаведных галінах; азнаямленне з механізмамі функцыянавання Еўрапейскай камісіі, Рады ЕС і Еўрапейскага парламента.
Кожная адукацыйная паездка прадугледжвае 2-3-дзённы візіт, падчас якога група беларускіх экспертаў будзе сустракацца са спецыялістамі інстытутаў ЕС у той ці іншай вобласці, а таксама лекцыі па функцыянаванні Еўрасаюза.
Усе выдаткі (консульскі збор за візы, страхоўку, квіткі і пражыванне) аплочваюць арганізатары паездкі.
Анкету неабходна запоўніць і адаслаць па электронным адрасе minsk.brussels@gmail.com.
Падрабязная інфармацыя на старонцы http://by.democraticbelarus.eu/node/1055 і па тэлефоне +375 29 857 2000.
Дэдлайн падачы заявак 20 снежня.
http://adukacyja.info