Skip to main content

Уваход для карыстальнікаў

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

Навігацыя

Калі Вы хочаце
рэгулярна атрымліваць
MAkAsIN, калі ласка
паведамляйце нам на
hazeta@gmail.com

Алесь Туровіч

Нарадзiўся ў 1973 годзе.

Аўтар Белага, Чорнага, Празрыстага аркушаў паперы, а таксама Хвiлiны маўчання.

Мастацкiя тэксты дру-кавалiся ў цэнтральным бе-ларускiм, летувiскiм, поль-скiм друку.

Стоўп лiтаратурнага руху «Бум-Бам-Лiт».

Дырэктар аддзела гума-нiтарных праграм Iнстытута матэматыкi i кiбернетыкi. Кiраўнiк студэнцкай праграмы «Усходнеславянскi фальклор – новыя шляхi даследавання». Сааўтар шэрагу навуковых распрацовак у га-лiне iерархiчнай матэматыкi. Вывучае беларускi народны верш.

Аўтар зборнiка вершаў i прозы «Корпус».

Прымаў удзел у аўдыё-праектах «Тазiкi» (ББЛ), «Паганства старажытных славян» (з гуртом «Князь Мыш-кiн»).

Лаўрэат прэмii паэтычнага фестываля Друскенiнкай-98. Выкладчык БДУ. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

ПАВОДЛЕ СЛОЎ НАЙПАДОБНАГА БЯКІ-БУКІ

Калі ставіцца ў цэнтар Ён, сьвет можа існаваць. Калі Ён перастае быць цэнтрам сьвету, усе становяцца вольнымі, атрымліваюць толькі пакуты. Калі пакутаў няма, усім становіцца надта хораша, гэта называецца Рай, які пераўтвараецца ў апраметную.

Белы аркуш паперы пераўтвараецца ў капірку.

* * *

Час адзіноты і спакою –

Пустэча паглынае палі.

Няма нікога на зямлі,

Прыбранай моцнаю рукою.

Прыходзіць паступова восень,

І дорыць падарунак – Час:

Як сьмерць падкашывае нас,

Яна траву і збожжа косіць.

Парваныя замоўклі струны,

І чуеш толькі цішыню,

Чытаеш зноў упершыню

Палёў загадкавыя руны.

Калі схавае ноч пачуцьці

Лагодна стане на душы…

Гучыць у мройлівай цішы

Нам невядомае сугучча

КАЛЫХАНКА

Ня варта прачынацца,

Калі ўсе сьпяць,

Дабранач,

зара-зараніца,

Горада сонца,

якому дзьве тысячы год.

***

Ён маўчаў i прыслухоўваўся,

Каб маўчаць надалей бясконца.

Яго маўчанне паглынала ўсе гукi,

Як цемра паглынае святло.

Кожны гук рабiўся

Бясконца далекай зоркай.

Нарэшце, ён пазяхнуў, i

Нарадзiўся новы сусвет.

Той, хто яго пачуў, зноў стаў атамам…

Comments

hellosupra

November 17, 2010 аўтар: bon, 1 год 11 тыдняў ago
Comment: 589

As many people know, supra shoes, have a high reputation in the world now. supra footwear, and supra skytop become more and more popular. skytop is well known by his best quality of the supra muska skytop,. However, not only the supra shoes sale, but also the supra skytop sale, and supra vaider, are the best athletic shoes. In our daily life, we always look for pair shoes which make us relax when we are running on the way. They are the best partners for people who like sports very much.

Premium Drupal Themes by Adaptivethemes