Skip to main content

Уваход для карыстальнікаў

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

Навігацыя

Калі Вы хочаце
рэгулярна атрымліваць
MAkAsIN, калі ласка
паведамляйце нам на
hazeta@gmail.com

СЭМІНАРЫ ПА ЭКАЛЯГІЧНЫМ ПРАВЕ

Экалягічнае таварыства «Зялёная сетка» і Асьветніцкая ўстанова «Цэнтар прававой трансфармацыі» запрашае маладых юрыстаў, а таксама студэнтаў юрыдычных факультэтаў ВНУ Беларусі прыняць удзел у праграме падрыхтоўкі экалягічных юрыстаў.

Мэтай праграмы зьяўляецца стварэньне юрыдычнай групы, якая здольная аказваць прафэсыйную дапамогу экалягічным арганізацыям ды ініцыятывам, якія ўваходзяць у «Зялёную сетку».

Праграма падрыхтоўкі экалягічных юрыстаў адчыняецца ўводнымі сэмінарамі.

Прыняць удзел у сэмінары можна па выбару:

31 кастрычніка – 1 лістапада 2009 г., альбо 14 – 15 лістапада 2009 г.

Удзельнікі, якія пасьпяхова асвоілі праграму й жадаюць практыкаваць экалягічнае права, будуць запрошаныя для працы ў юрыдычную клініку «Зялёнай сеткі» і змогуць працягваць адукацыю на спэцыялізаваных трэнінгах і стажыроўках у экаправавых арганізацыях Украіны й Чэхіі.

Зь дзейнасьцю «Зялёнай сеткі» можна азнаёміцца па адрасе:

www.greenbelarus.info.

Заяўкі на ўдзел адпраўляйце па адрасе: info@lawtrend.org з пазнакай «Экалягічнае права». Форму заяўкі глядзіце на сайце: http://lawtrend.org/ru/data/536/

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 кастрычніка 2009 г.

belngo.info

Паводле lawtrend.org

Premium Drupal Themes by Adaptivethemes