

Калі Вы хочаце
рэгулярна атрымліваць
MAkAsIN, калі ласка
паведамляйце нам на
hazeta@gmail.com
на афіцыйным сайце Рэспублікі Беларусь сеньня пабачыла наступную навіну:
"Інфапункт Савета Еўропы ў Беларусі даў старт кампаніі "За адмену пакарання смерцю"... Гледачы асноўных тэлеканалаў краіны змогуць убачыць тэлевізійны ролік, асноўны сэнс якога ў тым, што пакаранне смерцю не палохае злачынцаў і не з'яўляецца для іх перашкодай. Таксама гэты 45-секундны ролік будзе паказвацца ў адміністрацыйных будынках і бізнес-цэнтрах Мінска. Акрамя таго, сацыяльная рэклама будзе размешчана на білбордах сталіцы і ўсіх абласных цэнтраў Беларусі, а таксама ў ВНУ краіны".(с)
Спрабую правесьці паралель: на сеньняшні дзень - адмена сьмяротнага пакараньня - патрабаваньне Эўропы. Супраць адмены ў свой час, на рэферэндуме, насельніцтва Беларусі "?быццам бы?" выказалася супраць. Значыцца, праблема "не адмены" у насельніцтве..вось з ім і будзе працаваць Савет Эўропы праз сацыяльную рэкляму. Значыцца, пасьля працы можна чакаць ад кіраўніцтва словаў нешта накшталт "вось з насельніцтвам вы папрацавалі, а зараз зладзім-ка рэферэндум хто "за", хто "супраць" ці як???