

Калі Вы хочаце
рэгулярна атрымліваць
MAkAsIN, калі ласка
паведамляйце нам на
hazeta@gmail.com
Згодна з рашэннем Вучонага савета БДУ, у Белдзяржунiверсiтэце створаны Савет маладых навукоўцаў. Савет маладых навукоўцаў уяўляе сабой калегiяльны дарадчы грамадскi орган, асноўная мэта якога — павышэнне ролi i адказнасцi маладых навукоўцаў у фармiраваннi навуковай палiтыкi i развiццi навуковага патэнцыялу БДУ. У катэгорыю маладых навукоўцаў трапляюць навуковыя i навукова-педагагiчныя работнiкi, аспiранты i дактаранты БДУ ва ўзросце да 35 гадоў.
Як мяркуецца, Савет будзе спрыяць прафесiйнаму росту маладых навукоўцаў, дапамагаць iм у арганiзацыi сумесных навукова-даследчых i iнавацыйных праектаў, выданнi навуковых i навукова-папулярных работ, садзейнiчаць iх удзелу ў фундаментальных i прыкладных навуковых даследаваннях. Сярод напрамкаў дзейнасцi новай унiверсiтэцкай структуры значыцца таксама i вырашэнне так званых сацыяльных пытанняў, у тым лiку вырашэнне жыллёвых праблем маладых навуковых кадраў.