Skip to main content

Уваход для карыстальнікаў

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

Навігацыя

«НА ІВАНА КУПАЛА Я ЎСЮ НОЧКУ НЕ СПАЛА…»

Купалле – адна з старажытных абрадавых урачыстасцяў, прымеркаваная да летняга сонцастаяння, і святкавалася ў ноч з 21 на 22 чэрвеня.
 
У выніку пазнейшага наслаення на язычніцкі абрад хрысціянскай традыцыі свята прывязалася да дня Раства Іаана Хрысціцеля і ў праваслаўных адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Паходжанне слова «Купала» выводзіцца з індаеўрапейскага кораня kup-, які азначаў кіпець, палымяна прагнуць. У перакладзе з лацінскага cupio, якое таксама блізкае яму па значэнню, слова значыла «прагна жадаць фізічнай блізасці», а таксама суадносіцца з паняццямі «купацца», «збірацца ў купу». Усё гэта падкрэслівае сувязь абраду з агнём і вадой, з вольным каханнем.
 
Гэты дзень лічыўся важнай кропкай найвышэйшага росквіту жыватворных сіл зямлі.
 
Да купальскай ночы пачыналі рыхтавацца з раніцы. Жанчыны і дзяўчаты ішлі на луг збіраць кветкі і зёлкі, якія ў гэты дзень набываюць асаблівую гаючую сілу, і служылі лекавым сродкам на цэлы год.
 
Удзень на месца правядзення свята (часцей за ўсё на пагорку) зносілі розную старызну для купальскага вогнішча. Жы-вы агонь для яго здабывалі шляхам трэння кавалкаў дрэва, а таксама крэменя і крэсіва. Як сімвал Сонца, на жардзіне ўздымалі запаленае кола. Купальскаму вогнішчу надавалася ачышчальныя і прадуцыравальныя ўласцівасці. Як зямля становіцца ўрадлівай пад уздзеяннем сонца, так і пачуццё кахання, нараджэнне дзяцей з’яўляюцца вынікам апладняльнага ўздзеяння сонца, увасобленага ў жывым купальскім агні. Так жанчыны, у якіх не было дзяцей, кідалі ў вогнішча ламачча і прыгаворвалі: «Пладзіцеся дзеткі».
 
У абраднасці купальскага свята засяроджана пэўнае кола рытуальна-магічных акцый, непасрэдна звязаных са шлюбнай сімволікай. У абрадах гэтага дня даволі выразна праступаюць захаваныя да нядаўняга часу магічныя дзеянні, з дапамогай якіх можна паскорыць шлюб, забяспечыць з’яўленне нашчадкаў праз зварот да прадуцыравальных улас-цівасцяў агню і, такім, чынам стымуляваць вытворчыя здольнасці чалавека; праз здзяйсненне мантычных абрадаў з выкарыстаннем магіі агню, вады і расліннасці даведацца аб абраднасці купальскага свята засяроджана пэўнае кола рытуальна-магічных акцый, непасрэдна звязаных са шлюбнай сімволікай. У абрадах гэтага дня даволі выразна праступаюць захаваныя да нядаўняга часу магічныя дзеянні, з дапамогай якіх можна паскорыць шлюб, забяспечыць з’яўленне нашчадкаў праз зварот да прадуцыравальных уласцівасцяў агню і, такім, чынам стымуляваць вытворчыя здольнасці чалавека; праз здзяйсненне мантычных абрадаў з выкарыстаннем магіі агню, вады і расліннасці даведацца аб абраднасці купальскага свята засяроджана пэўнае кола рытуальна-магічных акцый, непасрэдна звязаных са шлюбнай сімволікай. У абрадах гэтага дня даволі выразна праступаюць захаваныя да нядаўняга часу магічныя дзеянні, з дапамогай якіх можна паскорыць шлюб, забяспечыць з’яўленне нашчадкаў праз зварот да прадуцыравальных уласцівасцяў агню і, такім, чынам стымуляваць вытворчыя здольнасці чалавека; праз здзяйсненне мантычных абрадаў з выкарыстаннем магіі агню, вады і расліннасці даведацца аб будучым лёсе, замужжы.
 
Непасрэднае дачыненне да шлюбу мела купальскае вогнішча. Праз яго наладжваліся пары скокамі і па іх варажылі: калі рукі маладых не разыдуцца або ўслед ім паляцяць іскры, тады яны ажэняцца.
 
Вянок з’яўляецца рытуальным прадметам. Яго абрадавае выкарыстанне перадусім звязана з магічным асэнсаваннем яго формы. Менавіта вянок належыць да ліку асноўных атрыбутаў вясельнага абраду. Яго шлюбная сім-воліка замацавалася ў любоўнай магіі і шматлікіх варожбах. Галоўным сім-валічным сэнсам вянка з’яўляецца ўвасабленне дзявоцкасці. Вядома, што дзяўчаты на Купалле плялі вянкі з кветак, а хлопцы – з кляновых лісцяў. Абрад скідання вянка ў купальскай абраднасці, у час, калі прырода знаходзіцца ў стане найбольшага росквіту, сімвалізуе гатоўнасць дзяўчыны да ўступлення ў шлюб, жаданні стаць жанчынай. Такім чынам можна разглядаць гэты абрад як своеасаблівы акт ініцыяцыі дзяўчыны.
 
У варожбах вянкі пускаліся ў ваду, а з раніцы беглі глядзець у які бок яго аднесла. Адпаведна, у гэты бок дзеўка і пойдзе замуж. Сярод распаўсюджаных варожбаў былі і варожбы «у сне». Дзеўка перад сном бегла на перакрыжаванне дарог, прамаўляючы: «нядзеля з панядзелкам, панядзелак з аўторкам» і г. д., дайшоўшы да суботы, гаворыць: «субота адна і я адна». Затым вяртаецца дадому, цалкам перакананая, што ёй са-сніцца жаніх. Сустракаюцца так сама падобныя варожбы, але з выкарыстаннем пэўных рэчаў – трыпутніку, пяску, пруткоў ці якіх-небудзь кветак. Гэтыя рэчы звычайна клаліся пад падушку, на якой дзеўкі засыналі, каб убачыць суджанага.
 
Купалле – час карнавальнай свядомасці, калі дазваляецца (не асуджаецца, даруецца) катэгарычна недазволенае ў іншы час. Адным з праяўленняў гэтага былі рытуальныя бясчынствы моладзі. Тым не менш, праяўленні бясчынстваў, якія нярэдка бываюць на сучасных арганізаваных Купаллях, не маюць дачынення да традыцыйных рытуальных бясчынстваў моладзі.
 
Алена Вайтовіч
фота: Рэйтар

Comments

www.helloairmax.com

November 10, 2010 аўтар: Чытыч, 1 год 27 тыдняў ago
Comment: 459

Premium Drupal Themes by Adaptivethemes