Skip to main content

Уваход для карыстальнікаў

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

Навігацыя

Калі Вы хочаце
рэгулярна атрымліваць
MAkAsIN, калі ласка
паведамляйце нам на
hazeta@gmail.com

З Новым годам

Прыйшлі саракі пагналі снег да ракі
Калі вандроўкі па зімовым лесе становяцца немагчымымі, а лыжы адстаўлены ўбок, калі на вашым балконе пачынаюць плакаць ледзяшы, а ваш кот, расцягнуўшыся на канапе, прымае сонечныя ванны, можна з упэўненасцю сказаць: прыйшла вясна.Пасля цёмных зімовых дзён так прыемна выйсці на вуліцу. Нават нам, гарадскім жыхарам, хочацца праспяваць хвалу сонцу. Не дзіўна, што ў нашых продкаў існаваў цэлы цыкл вясновых святаў, у якіх захаваліся адгалоскі старажытнага сонечнага культу.
 
З нецярпеннем чакалі нашы продкі Саракі. 22 сакавіка, дзень, як зараз кажуць, «вясенняга раўнадзенства». Гэты дзень лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Ён мае некалькі назваў. Найбольш распаўсюджаны – «саракі». Сення існуе некалькі тлумачэнняў, чаму менавіта так. Найбольш верагодным можна лічыць тлумачэнне, звязанае з коранем «рок» (год) – пачатак новага году. Амаль паўсюдна на Віцебшчыне лічылі, што пасля Саракоў бывае яшчэ сорак маразоў, па заканчэнні якіх можна было пачынаць сеяць – адна з самых важных сельскагаспадарчых спраў на ўвесь год. Кліматычныя ўмовы не дазвалялі памыліцца, пасееш рана – вымерзне, позна – высахне, і можна застацца без збожжа зімой, што было раўнаважна смерці. Таму так уважліва адносіліся нашыя продкі да гэтага дню.
 
Ужо пазней, з распаўсюджваннем хрысціянства, калі спатрэбілася замяніць свята адпаведным не паганскім, пад лічбу «сорак» падстроілі «сорак Севастыйскіх пакутнікаў», надаўшы аднаму з галоўных славянскіх святаў іх імя.
 
Яшчэ адно тлумачэнне звязана з птушкамі, сарокамі, жаўрукамі альбо кулікамі, якія і далі назву святочнаму дню. На раўнадзенства пяклі з цеста «кулікі» і выстаўлялі іх на дах, а таксама ва ўсіх значных месцах – у хляве – каб скаціна ра-дзіла, у гумне – каб зерне вялося, і нават кідалі ў печ. Такія смачныя птушкі павінны былі прывабіць жывых, а з імі і вясну, бо вяртанне птушак заўжды было звязана з яе надыходам. Акрамя таго, птушкі, як сапраўдныя так і рукатворныя, гналі прэч зімовые пачвары кшталту мары, зюзі і іншых.
 
Адстаяўшы ганаровую вахту на даху, «жаўрукі» ды «кулікі» пераходзілі да дзяцей, каторым у гэты дзень упершыню дазвалялася выйсці з дому без абутку – каб набрацца сілы ад зямлі. Яны насіліся з «птушыным печывам», насажаным на доўгія палкі, па вёсцы, заклікаючы птушак ды вясну.
 
Так нашыя продкі сустракалі вясну. Як ні адна іншая пара года яна прыносіць з сабой спадзяванні на аднаўленне і безліч клопатаў, звязаных з лёсавызначальным колазваротам чалавека-земляроба. Ідэя адраджэння і абнаўлення – прыроднага і чалавечага – вымагала ад людзей самага актыўнага дыялога з Сусветам, з Богам, з прыродным наваколлем і сваімі продкамі.
 
Улляна Полацкая

Comments

nhlblackhawksjersey

November 27, 2010 аўтар: bebe, 1 год 10 тыдняў ago
Comment: 763

Premium Drupal Themes by Adaptivethemes