

Калі Вы хочаце
рэгулярна атрымліваць
MAkAsIN, калі ласка
паведамляйце нам на
hazeta@gmail.com
18 красавіка ва ўсім сьвеце па ініцыятыве ЮНЭСКА ўжо 26-ы раз адзначаўся Міжнародны дзень помнікаў і мясьцінаў. У гэты дзень прынята зьвяртаць асаблівую ўвагу на адметныя помнікі гісторыі й культуры, каб мацней адчуць значнасьць гістарычных мясьцін і прыналежнасьць да мінулага й будучыні свайго краю.
У Беларусі гэты дзень таксама святкуецца. Так, у гэтым годзе, дзякуючы сумесным намаганьням некалькіх грамадзкіх аб’яднаньняў, прайшоў «Фэст экскурсаводаў». Фармат дадзенага мерапрыемства прадугледжваў каля 30 пешых экскурсій, як абзорных, так і тэматычных, што прайшлі галоўным чынам у Менску, а таксама ў Гародне, Брэсце, Магілеве і іншых гарадах краіны.
Не абмінўў «Фэст экскурсаводаў» і Полацак. З нашай культурнай спадчынай па-іншаму нельга! У нас фэст ладзіўся супрацоўнікамі Музэя паазерскага ткацтва.
Як прысвячэньне да Дня родных мясьцінаў партал tut.by зьвярнуўся да адмыслоўцаў, з дапамогай якiх склаў сьпiс най-вялiкшых стратаў культурна-гiстарычнай спадчыны Беларусi за апошнi час. У гэта сьпіс увайшлі гістарычныя цэнтры Менска й Гародні. Так, нягледзячы на тое, што гiстарычны цэнтар беларускай ста-лiцы – комплексная гiсто-рыка-культурная каштоўнасьць 1-й катэгорыi, цягам апошнiх гадоў тут вя-дзецца будоўля, вынiш-чаюцца апошнiя гiстарыч-ныя будынiны, незваротна зьмяняецца ўнiкальны ландшафт. З гістарычнай Гародняй цалкам адбываюцца жахі: у вынiку маштабнай рэканструкцыi, якая пачалася ўвесну 2006 года, кардынальна зьмянiлася аблiчча горада, а таксама апроч стратаў старажытных падмуркаў i культурнага слою, у Гародне зруйнавана некаль-кi дзесяткаў аўтэнтычных будынкаў.
Таксама ў сьпіс ўвай-шлі аўтэнтычныя пабудовы Нясвiжскага палаца. Падчас пажару, якi ўзнiк праз неахайнасьць будаўнiкоў у калядную ноч 2003 года, загiнулi ўнi-кальныя драўляныя пера-крыцьцi й аўтэнтычныя росьпiсы столi Нясвiж-скага палацава-замкавага комплекса 16–18 стагодзьдзяў. Акрамя таго, падчас рэстаўрацыi палаца парушаны ўсе магчымыя законы й методыкi. Гэтак, ва ўнутраным двары быў разбураны пераход-галерэя – адна з найважнейшых канструкцыйных частак архiтэктурнага пом-нiку.
Дапоўнілі сьпіс і сядзiб-на-паркавыя комплексы, стан якіх па ўсёй Беларусi дасягнуў крытычнай адзнакi. На жаль, нямногім з iх пашэнцiла атрымаць увагу й фiнансавую падтрымку ад дзяржавы.
Фактычна выпалi з-пад аховы дзяржавы могiль-нiкi, курганы i старажытныя селiшчы. Шмат якія гiстарычныя будынкi былі выключаны са сьпiсу аб’ектаў савецкай эпохi.
Часта вынiшчэньне аўтэнтычных пабудоваў, якiя не ўнесеныя ў Дзяржспiс, адбываецца падчас добраўпарадкаваньня гарадоў да рэспублiканскiх святаў, кшталту «Дажынак». Гэтак, у працэсе падрыхтоўкi да «Дажынак-2007» у Рэчыцы была зруйнаваная жаночая гiм-назiя 19 ст., якая ўваходзiла ў турыстычны маршрут «Залатое кальцо Гомельшчыны». Да «Дажынак-2008» у Воршы зьнеслi будынак старасвецкай карчмы 19 ст., вакзальны гатэль пачатку 20 стагодьдзя, будынак прыстанцыйнай школы 1905 году, двухпавярховы цагляны дом апошняй чвэрцi 18 ст. па вулiцы Мiнскай, увесь комплекс старых будынкаў вулiцы Савецкай…
Мы жывем, мабыць, у самым духоўным горадзе Беларусі – у Полацку. Нашыя родныя мясьціны шмат чаго бачылі й шмат бачылі брыдкага. Проць-ма полацкіх помнікаў бы-ло зруйнавана ў самыя розныя стагодзьдзі, мабыць самы галоўны зь іх зруйнаваны савецкай уладай – велічэзны й духоўны сабор Сьвятога Мікалая (потым на яго месцы пабудаваны «дом з вушамі»). Але есьць Сафія, есьць гістарычны цэнтар Полацка, есьць кадэтка… Гэта тое, што мы можам і патрэбныя пасьпець захаваць.
Марыля
Па матэрыялах Tut.by
Comments
replica uhren uhren
December 10, 2010 аўтар: tongtong, 1 год 8 тыдняў ago
Comment: 1109
replica uhren
uhren replica
uhr replica
swiss uhren
uhren online shop
uhren replikate
uhren replicas
patek philippe
uhren
patek philippe
nautilus
patek philippe
calatrava
patek philippe
uhr
patek philippe
chronograph
patek philipp
uhren
patek philippe
preisliste
hamilton uhren
hamilton uhr
romain jerome
baume et mercier
uhren
baume und mercier
uhren
baume mercier uhr
baume mercier
hampton
baume & mercier
uhren
baume & mercier
hampton
baume mercier
uhren
uhren graham
replica graham
graham replica
graham uhren
jaeger lecoultre
compressor
jaeger lecoultre
master
jaeger lecoultre
kaufen
jaeger lecoultre
uhr
Jaeger LeCoultre
uhren
jaeger lecoultre
compressor
jaeger lecoultre
compressor
richard mille
uhren
Richard Mille
u-boat uhren
uboot uhren
u boot uhren
U-Boot uhren
Wyler uhren
Wyler
Hublot uhren
uhren porsche
design
porsche design flat
six
porsche uhren
uhr porsche
design
orfina porsche
design
porsche design
indicator
porsche uhren
design
porsche design
chronograph
porsche design
uhr
Porsche Design
uhren