Skip to main content

Уваход для карыстальнікаў

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

Навігацыя

Калі Вы хочаце
рэгулярна атрымліваць
MAkAsIN, калі ласка
паведамляйце нам на
hazeta@gmail.com

Конкурс стыпендыяў Каледжаў Міжнароднай Супольнасці

Адборачная камісія Камітэту Каледжаў міжнароднай супольнасьці праводзіць чарговы конкурс на атрыманьне стыпэндыяй для навучаньня ў 2009/10 н. г. ў наступных каледжах:

- Міжнародны Адрыятычны каледж у Італіі (United World College of the Adriatic);
- Паўночны міжнародны каледж Чырвонага крыжа ў Нарвэгіі (Red Cross Nordic United World College).

Навучаньне ў Каледжах міжнароднай супольнасьці (United World Colleges, UWC) вядзецца па сыстэме Міжнароднага бакаляўрэата (International Bacalaureat Organization, IBO) на ангельскай мове. Тэрмін навучаньня – 2 гады. Па выніках навучаньня праводзіцца экзамэн на атрыманьне дыплёму, які дае магчымасьць працягнуць навучаньне ва ўнівэрсытэтах большасьці краінаў сьвету.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы, якія будуць мець узрост 16 – 17 год на 1 верасьня 2009 г. Конкурс праводзіцца ў 2 туры. На І-ы тур удзельнікам конкурсу неабходна даслаць заяўкі, дакумэнты й эсэ на тэму "Школа маёй мары" да 27 сакавіка 2009 г. на электронны адрас: uwcblr@gmail.com

Падрабязную абвестку і прыклад эсэ глядзіце на сайце: http://svetlahorsk.belarda.org

Апошні тэрмін падачы аплікацый – 27 сакавіка 2009 г.

http://adukacyja.info/

Premium Drupal Themes by Adaptivethemes