

Калі Вы хочаце
рэгулярна атрымліваць
MAkAsIN, калі ласка
паведамляйце нам на
hazeta@gmail.com
Так атрымалася, што насамрэч на першую палову лютага прыпадае вялікая колькасьць «нефармальных» сьвятаў, зь якіх самае «не наша», але занадта прыемнае – Дзень Усіх Закаханых.
Ня ведаем, з чаго гэтае сьвята пачалі адзначаць у нашай краіне…ў СССР каханьня не было… але з пачаткам 90-ых пачалося й каханьне:)
На жаль, сваіх традыцыяў на 14 лютага ў Беларусі няма. Звычайна праходзіць усе просьценька й па-сапраўднаму: кветкі, цукеркі, «дзякуй, што ты есьць» пры сустрэчы.
Але на тэрыторыі іншых краінаў, дзе Сьвяты Валянцін уладкаваўся па-сур’езнаму, сьвята закаханых яшчэ дасьце фору Новаму году! Так, напрыклад, японцы ператварылі Дзень Сьвятога Валянціна ў «8 сакавіка для мужчын». У гэты дзень падарункі ў Японіі дораць у асноўным мужчынам. І дарыць прынята ўсялякія мужчынскія аксэсуары (брытвы, ласьёны, папернікі і г. д.). А яшчэ ў гэты дзень праводзіцца мерапрыемства пад назовам «Самае гучнае любоўнае прызнаньне» – на памост узьбіраюцца юнакі й маладзіцы й па чарзе крычаць з усіх сіл любоўныя прызнаньні.
У некаторых краінах лічыцца, што ў гэты дзень жанчына можа падысьці да любага ёй мужчыне й папытаць яго ажаніцца на ёй. Калі ён не гатовы да такога рашучага кроку, то павінен падзякаваць за аказаны гонар і падарыць жанчыне шаўковую сукенку, а сабе шаўковы шнурок з нанізаным на яго сэрцам. А вось кансерватыўныя немцы ўпарта лічаць Валянціна апякуном псіхічна хворых і ўпрыгожваюць у гэты дзень псіхіятрычныя лякарні пунсовымі стужкамі, а ў капліцах праводзяць адмысловае набажэнства. Мабыць, праўда ў іх дэйствах есьць. Ня проста так жа кажуць, што каханьне як хвароба:)
Са свайго боку, рэдакцыя незалежнага студэнцкага выданьня «MAkAsIN», віншуе ўсіх закаханых з Днем Сьвятога Валянціна. Зычым Вам шчырага каханьня, пяшчотнасьці й як мага больш сьветлых праменьчыкаў па дарозе жыцьця.
Рэдакцыя