Skip to main content

Сіндыкаваць змесьціва ў RSSлікбез

«Рос, рос, вырас, з цёмнага вылез, на свет паказаўся, з дзеўкамі пакахаўся»

«Святое Кшчэнне ваду ксціла... свет ачысціла і ваду наверх пусціла»

Вадохрышча (Хрышчэнне, Кшчэнне, Богаяўленне) – апошняе свята каляднага цыклу. Гэта быў дзень завяршэння Калядаў (19 студзеня н. ст.).

Хрысціянская рэлігія звязвае Вадохрышча з хрышчэннем Ісуса Хрыста Іаанам Хрысціцелем на рацэ Ярдані са з'яўленнем усіх асобаў Святой Тройцы. На Вадохрышча ў храмах адбываецца асвячэнне вады, якую некалі бралі з бліжэйшага вадаёма (у гэты дзень усе вадасвятныя месцы называліся “Ярданямі”).

Калючы сімвал Калядаў

Закуе Кузьма-Дзям’ян, да вясны краснай не раскаваць

14 лістапада нашы продкі ўшаноўвалі Кузьму ды Дзем’яна. У некаторых раёнах на Кузьмінкі святкавалі першую сустрэчу зімы: «Не закаваць зіме раку да Кузьмы», «Калі Кузьма закуе, дык Міхайла раскуе (часта 21 лістапада бывае адліга)».

«Святыя дзяды, завём вас…»

Здаўна на Беларусі адзін з восеньскіх дзён прысвячаўся ўспамінам пра памерлых продкаў. У гэты дзень гатавалі рытуальныя стравы, у некаторых мясцовасцях хадзілі на могілкі. Называўся ён – Дзяды. Адзначаюць Дзяды і сёння (афіцыйная дата – 2 лістапада).

ВЯСЕЛЬЛЕ: ТРАДЫЦЫІ І СУЧАСНАСЬЦЬ

Адкрыццё выставы «Вясельле: традыцыі і сучаснасьць» адбылося 14 кастрычніка – на свята Пакроў. Раней казалі, што зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю пасля Пакрова, і да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў.

На Віцебшчыне існаваў звычай пячы на свята пірог і абыходзіць з ім усе гаспадарчыя будыніны, прыкладаючы да кожнае страхі, каб буры, што пачынаюцца ад Пакрова, не разбуралі стрэхі.

«Крыламі махае, а паляцець не можа…»

Кожны з вас, паважанае спадрства, хоць аднойчы ў жыццi бываў на старым млыне. Такiя ёсць не толькi ў кожнай вобласцi, але i ў кожным раёне, многiх вёсках. Карацей, там, дзе людзi спрабавалi перагарадзiць мясцовыя рэчкi цi азёры, каб прымусiць iх працаваць на сябе. Гэта цяпер у гарадах дзейнiчаюць магутныя хлеба-камбiнаты, хлебазаводы, пякарнi рознай магутнасцi. А ў мiнулым стагоддзi сяляне будавалi млыны на рэках ды азёрах.

Верасень чырвонае лета выпраўляе, восень залатую сустракае…

Рубеж, на якім адбывалася развітанне з летам і пачыналася восень, указваўся ў народзе па-рознаму. Умоўна восень лічылася ад пачатку верасня.

«Хто гэту кветку здабудзе, будзець мець усё, чаго толькі яго душа пажадае…»

Папараць-кветка – міфічная кветка, якая, паводле паданняў, расцвітае ў Купальскую ноч і прыносіць чалавеку незвычайнае шчасце.

«Сягоньня ў нас Купала…»

У ноч з 6 на 7 ліпеня (23 – 24 чэрвеня) ў Беларусі адзначаецца адно з найбольш яскравых святаў – Купалле.

Яго важнасць абумоўлена часам правядзення – днём летняга сонцастаяння. Гэта «макушка» лета, час найважнейшага росквіту прыроды. Для селяніна пасля Івана Купалы пачыналася самая адказная і гарачая пара – сенакосу і жніва.

Premium Drupal Themes by Adaptivethemes